wd wp Пошук:

Ян Цыкер

Ян Цыкер (славацк.: Ján Cikker; 29 ліпеня 1911, г. Банска-Бістрыца, Славакія — 21 снежня 1989) — славацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Народны артыст Чэхаславакіі (1966).

Біяграфія

Навучаўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35), стажыраваўся ў Фелікса Вайнгартнёра ў Вене (1936—1937) і ў Віцезслава Новака ў Празе (1936—1939).

У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансерваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпертуарнай часткі опернай трупы Славацкага нацыянальнага тэатра. У 1951—1973 — прафесар Вышэйшай школы музычных мастацтваў у Браціславе.

Старшыня нацыянальнай Музычнага савета ЧССР.

Творчасць

У творчасці спалучаў асаблівасці нацыянальнага музычнага фальклору з прыёмамі сучаснай заходнееўрапейскай кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 струнных квартэты. Пісаў музыку да драматычных спектакляў, кіно.

Узнагароды

Лаўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966)[5]. Прэмія Гердэра(англ.) бел. (Вена, 1966), Прэмія Мадача (Будапешт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЕСКА (1979)[6].

Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасмяротна).

Ушанаванне памяці

У Браціславе дзейнічае музей Яна Цыкера.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jan Cikker // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Циккер Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119401029 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Cikker, Ján(славацк.) . Najkrajší kraj (20 кастрычніка 2013). Праверана 17 мая 2015.
  6. Prize laureates 1975—2004(англ.) . IMC-UNESCO International Music Prize. International Music Council. Праверана 17 мая 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Браціславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Славакіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 класа
Катэгорыя·Выкладчыкі Браціслаўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў Браціславе
Катэгорыя·Кампазітары Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі мастацтваў ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Банска-Бістрыцы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Славічча удалле
Катэгорыя·Постаці Славацкага нацыянальнага тэатра
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Народныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы