Ян Цыкер (славацк.: Ján Cikker; 29 ліпеня 1911, г. Банска-Бістрыца, Славакія — 21 снежня 1989) — славацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Народны артыст Чэхаславакіі (1966).
Навучаўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35), стажыраваўся ў Фелікса Вайнгартнёра ў Вене (1936—1937) і ў Віцезслава Новака ў Празе (1936—1939).
У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансерваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпертуарнай часткі опернай трупы Славацкага нацыянальнага тэатра. У 1951—1973 — прафесар Вышэйшай школы музычных мастацтваў у Браціславе.
Старшыня нацыянальнай Музычнага савета ЧССР.
У творчасці спалучаў асаблівасці нацыянальнага музычнага фальклору з прыёмамі сучаснай заходнееўрапейскай кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 струнных квартэты. Пісаў музыку да драматычных спектакляў, кіно.
Лаўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966)[5]. Прэмія Гердэра(англ.) бел. (Вена, 1966), Прэмія Мадача (Будапешт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЕСКА (1979)[6].
Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасмяротна).
У Браціславе дзейнічае музей Яна Цыкера.