wd wp Пошук:

Ян Цадроўскі

Ян Цадроўскі (3 сакавіка 1617, в. Пагост каля Слуцка — пасля 1682) — падчашы новагародскі[2], мемуарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай кальвінісцкай сям’і[3] Яна Цадроўскага і Сафіі Цёлкаўны Камароўскай. Вучыўся ў Кёнігсбергу, затым у Кракаўскай акадэміі. На працягу 32 гадоў служыў пры двары Багуслава Радзівіла да самай смерці князя. У 1655 годзе, падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), уцёк з сям’ёй на Жамойць пад пратэкцыю шведаў. Вярнуўся, вазіў цару пад Друю петыцыю менскай шляхты. У 1658 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях менскай шляхты супраць царскага войска, у 1660 годзе правёў дывізію Чарнецкага ад Свержаня да р. Бярэзіны. Меў вялікі аўтарытэт сярод шляхты Менскага ваяводства.

Сям’я

Браты — Тамаш, Аляксандр, блізнец Стэфан; сястра Ганна. Быў жанаты першым шлюбам з Марыянай Швяйкоўскай, другім — з Ганнай Мірскай, дачкой Рыгора Мірскага, вялікага стражніка літоўскага, трэцім — з Соф’яй Рымвідаўнай. Ад другога шлюбу меў сына Рыгора (нар. 1651) і дачку Соф’ю (нар. 1653).

Зноскі

  1. Personal Authority Wikibase of the Czech Republic Праверана 30 красавіка 2021.
  2. Сагановіч…
  3. Цадроўскія герба «Адрованж» — адзін са значных шляхецкіх родаў Наваградскага павета і Мінскага ваяводства. Трымаліся кальвінізму нават у найцяжкі для Рэфармацыі перыяд. Пра род у 2-й палове XVII і XVIII ст. гл.падр. Konarski S. Szlachta kalwińska w Polsce; z przedmową S. Kętrzyńskiego. — Warszawa, 1936. — S. 38-43.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Падчашыі новагародскія
Катэгорыя·Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1617 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1682 годзе