wd wp Пошук:

Ян Купецкі

Ян Ку́пецкі (чэшск.: Jan Kupecký, славацк.: Ján Kupecký; 1667, Прага (?), або Пезінак каля г. Браціслава — 16 ліпеня 1740, Нюрнберг) — чэшскі жывапісец-партрэтыст; прадстаўнік барока.

Біяграфія

У 16841687 вучыўся ў Вене ў Бенедыкта Клаўса. З 1687 года працаваў у Рыме, Венецыі, Балонні, Фларэнцыі, Мантуі. Зазнаў уплыў Г. Рэні. З 1709 года ў Вене, прыдворны мастак, дзе паводле густу заказчыкаў арыентаваўся на парадныя партрэты Г. Рыго і Н. Ларжыльера, але захоўваў псіхалагізм вобраза (партрэт К. Бруні, 1709; партрэт мужчыны, 1700; «Аўтапартрэт», 1711, і інш.). У 1712 годзе у Карлавых Варах выканаў партрэт Пятра І. Пасля 1723 года ў Нюрнбергу, пад уплывам паўночных майстроў у сваіх працах імкнуўся спасцігнуць унутранае жыццё чалавека (партрэт М. Крэйсінгера, каля 1730; «Аўтапартрэт з сынам», 17281729, і інш.).

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. 1 2 Купецкий Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. [Johann Kupezky, Johann; Kupeczky, Johann; Kopetzki, Johann Kupetzky] — 2006.
  4. Jan Kupecký // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Kupezky, Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 13. — S. 396.
  6. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=698 Праверана 22 снежня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Германіі
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браціслаўскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1667 годзе
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1740 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных