wd wp Пошук:

Ян Ксаверый Канеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канеўскі. Ян Ксаверый Канеўскі (польск.: Jan Ksawery Kaniewski, італ.: Francesco Saverio Kaniewski; 1805 — 13 красавіка 1867, Варшава) — польскі мастак, вядомы сваімі партрэтамі і карцінамі гістарычнай і біблейскай тэматыкі.

Жыццёрыс

Ян Ксаверый Канеўскі нарадзіўся ў Красілаве на Падоллі. Навучаўся ў ліцэі ў Крамянцы, дзе пачаў вучыцца жывапісу і малюнку ў Юзафа Пітшмана. У 1827—1833 вучыўся ў Імператарскай акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

Скончыўшы акадэмію «вольным мастаком», ён накіраваўся ў Рым паводле ўрадавага гранта. У Рыме ён стаў вядомым дзякуючы створанаму партрэту папы Грыгорыя XVI, за які ён быў узнагароджаны Ордэнам залатой шпоры і быў прыняты ў члены Accademia Virtuosi рымскага Пантэона. Тут ён стварыў таксама партрэт Гаэтана Мароні.

У 1842 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. За парадную карціну «Партрэт фельдмаршала Івана Паскевіча» ў 1845 атрымаў званне акадэміка жывапісу[4]. У 1846 пераехаў у Варшаву, дзе па смерці Аляксандра Какуляра заняў яго пасаду ў школе прыгожых мастацтваў, пасля быў яе дырэктарам (1858—1864). У 1860 стаў адным з арганізатараў Таварыства заахвочвання прыгожых мастацтваў (польск.: Towarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych).

Па закрыцці ў 1864 годзе школы прыгожых мастацтваў у выніку палітычных рэпрэсій Канеўскі працягваў даваць мастацкія ўрокі.

Стварыў мноства партрэтаў членаў расійскай імператарскай сям’і, у тым ліку Аляксандра II, і чыноўнікаў Кангрэсавай Польшчы.

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. 1 2 Xavier Jean Kaniewski
  3. 1 2 Xaver Jan Kaniewski
  4. Таццяна Літвінава Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля(нявызн.). Даследаванні. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (29 красавіка 2011).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1870 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1805 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стараканстанцінаўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі