У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Флемінг.
Ян Ежы Дэтлаў Флемінг (3 сакавіка 1699, Івен — 10 снежня 1771, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вялікі падскарбі літоўскі (1746—1764), ваявода паморскі (1766—1771).
Сын прускага фельдмаршала Генрыха Гайна Флемінга, стрыечны брат вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.
З 1724 у Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал літоўскай артылерыі ў 1738—1746, вялікі падскарбі літоўскі ў 1746—1764; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай.
Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 1752—1759 староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам.
Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці.
З 1766 ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.