wd wp Пошук:

Ян Ежы Флемінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Флемінг.

Ян Ежы Дэтлаў Флемінг (3 сакавіка 1699, Івен10 снежня 1771, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вялікі падскарбі літоўскі (17461764), ваявода паморскі (17661771).

Біяграфія

Сын прускага фельдмаршала Генрыха Гайна Флемінга, стрыечны брат вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.

З 1724 у Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал літоўскай артылерыі ў 17381746, вялікі падскарбі літоўскі ў 17461764; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай.

Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 17521759 староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам.

Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці.

З 1766 ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136000576 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1771 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Флемінгі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Ваяводы паморскія (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1699 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы літоўскай артылерыі
Катэгорыя·Старосты шарашоўскія
Катэгорыя·Старосты берасцейскія
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня