wd wp Пошук:

Янаш Вітэз

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вітэз. Янаш Вітэз (венг.: János Vitéz; каля 1408 — 1471) — венгерскі архібіскуп, канцлер Венгерскага каралеўства, выхавальнік Мацьяша Хуньядзі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дробнага харвацкага двараніна. Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вяртання ў Венгрыю зрабіў галавакружную кар’еру: ад заграбскага каноніка да варадскага біскупа, а затым эстэргамскага архібіскупа-прымаса і канцлера Венгерскага каралеўства. Ён служыў Жыгімонту і абодвум Хуньядзі: кіраўніку Венгрыі Янашу і яго сыну, каралю Мацьяшу, да якога быў запрошаны выхавальнікам[4].

У канцылярыі Жыгімонта Янаш Вітэз пазнаёміўся з Энеем Сільвіа Пікаламіні, які працаваў у ёй пэўны час. Яшчэ ў бытнасць варадскім біскупам, Янаш Вітэз згуртаваў вакол сябе літаратурны кружок паводле тыпу гуманістычнай акадэміі, у якую ўвайшоў і Верджэрыа. Адным з першых у Венгрыі ён стаў калекцыянаваць кодэксы, сабраўшы вялікую бібліятэку, частка якой пазней папоўніла знакамітую бібліятэку Мацьяша. Аснову яго калекцыі склалі працы антычных аўтараў. Янаш Вітэз не быў гуманістам у поўным сэнсе гэтага слова. Антычныя аўтары ўяўлялі для яго хутчэй новы ідэал літаратурнага стылю і чысціні лацінскай мовы, інструмент навострывання ўласнага пяра, чым крыніцу новага светапогляду. Стаўшы канцлерам, ён услед за Верджэрыа ўкараняў новую лацінскую культуру ў каралеўскай канцылярыі. Менавіта ў гэтай сферы ён увекавечыў сябе ў гісторыі венгерскай культуры, пакінуўшы багатую эпісталярную спадчыну. Яго лісты служылі ўзорам для маладых дыпламатаў і адміністратараў. Яны быў сабраны ў 1451 г., пазней, у пачатку XVI ст., выдадзены амаль як падручнікі. Янаш Вітэз аказваў таксама падтрымку моладзі ў атрыманні неабходнай адукацыі. Нямала яго стыпендыятаў вучыліся ў італьянскіх універсітэтах. У сваім жа каралеўстве, у Пожані (сучасная Браціслава), ён заснаваў Academia Istropolitana — першая вышэйшая навучальная ўстанова, арганізаваная па тыпу Балонскага ўніверсітэта. Аднак акадэмія ненадоўга перажыла свайго стваральніка.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118768727 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France János Vitéz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Vitéz János // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC16241/16859.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Книги 1-5 по истории. История Эфиопии. Книга 8: После отбытия божественного Марка.(нявызн.). World Digital Library. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 7 March 2013.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1408 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Эстэргаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Благоеўградскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1472 годзе
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Памерлі ў 1471 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Архібіскупы эстэргамскія
Катэгорыя·Выхавальнікі манархаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1410-я гады
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Асобы