wd wp Пошук:

Ядвіга Юльянаўна Раманоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўская.

Ядвіга Юльянаўна Раманоўская (12 ліпеня 1920, Мінск7 мая 2011, Мінск) — беларускі арганізатар музейнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменніца Янкі Купалы.

Біяграфія

Некаторы час жыла ў сям’і Янкі Купалы ў Мінску. Апошняя сустрэча з Янкам Купалам адбылася ў жніўні 1941 года ў Маскве, калі паэт дапамог ёй з маленькай дачкой Жаннай эвакуавацца ў Новасібірск.[1]

На працягу 42 гадоў працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы (19602002)[2], у тым ліку 26 гадоў (19601986) галоўным захавальнікам фондаў музея[3]. Вяла актыўны і паспяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.)[4]. Збірала ўспаміны сучаснікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэнні экспазіцый і выставак у філіяла музея ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазіцыі музея (1976), філіяла музея ў Ляўках (1977), музея-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музея «Над ракой Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» Любанскага раёна (1980).[5]

Складальнік альбома «Янка Купала: Жыццё і творчасць» (1972, разам з І. Жыдовічам), зборніку перакладаў на 82 мовы краін свету верша Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983, з В. Рагойшам), камплекту паштоўкаў «Янка Купала» (1982), адзін са складальнікаў юбілейнага календара «Янка Купала і Якуб Колас» (1982).[6] Аўтар і рэцэнзент шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала», буклетаў, шматлікіх артыкулаў у перыядычным друку (у тым ліку ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосць» і інш.). Кансультавала выданне каталогу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010). Дзякуючы намаганням Я. Раманоўскай усталяваны мемарыяльныя дошкі, ўвекавечаны мясціны, звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю Я. Купалы[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521
  2. Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газета «Літаратура і мастацтва». — 27 мая 2011 года. — №21. — С. 22.
  3. 1 2 Раманоўская Ядвіга Раманаўна // Культура : Газета. — 14 мая 2011. — № 20 / 991.
  4. Паліна Канога. Вялікі. Беларускі. Таямнічы // Рэспубліка : Газета. — 7 ліпеня 2007. — № 124, 4303. — ISSN 1991-5349.
  5. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521—522
  6. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 522

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Асобы, звязаныя з Янкам Купалам
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Купалазнаўцы