wd wp Пошук:

Ягор Вячаслававіч Зубовіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубовіч. Ягор Зубовіч (нар. 1 чэрвеня 1989, Узда) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам ва Уздзе, пасля трапіў у Мінск. Гуляў за розныя клубы. Выдатна правёў сезон 2011, стаўшы найлепшым бамбардзірам бабруйскай «Белшыны» і адным з лепшых у чэмпіянаце.

У снежні 2011 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію». Але праз два тыдні быў звольнены галоўны трэнер польскай каманды Часлаў Міхневіч, а новы трэнер не бачыў Зубовіча ў складзе. У выніку Ягор вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пазней арэнда падаўжалася, у студзені 2013 года чарговы раз было падпісана арэнднае пагадненне[2].

У ліпені 2013 года з «Нафтана» перайшоў на правах арэнды ў гродзенскі «Нёман»[3]. У гродзенскім клубе здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Ягелонію», але не здолеў прыглянуцца трэнерскаму штабу і ў лютым 2014 года зноў адправіўся ў Гродна[4]. Першую палову сезона 2014 правёў у якасці цэнтральнага нападніка, пасля апусціўся на месца атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман» па заканчэнні арэнды, далучыўся да стану «Ягелоніі»[5]. Аднак, у выніку не трапіў на збор беластоцкага клуба ў Турцыю[6]. У выніку адправіўся на прагляд у «Слуцк», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў арэнднае пагадненне[7]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Слуцка» ў сезоне 2015. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Ягелонію»[8].

У сакавіку 2016 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне з польскім клубам з-за сістэматычнай нявыплаты заробку[9]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама» і падпісаў кантракт[10]. У складзе дынамаўцаў стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[12], але пазней далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[13]. У складзе жодзінцаў стаў адным з асноўных нападнікаў, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату, з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[14].

У снежні 2017 года стаў іграком малайзійскага клуба «Малака Юнайтэд»[15]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2018 з 12 галамі стаў чацвёртым бамбардзірам чэмпіянату Малайзіі. У снежні 2018 года пакінуў клуб[16].

У студзені 2019 года ў чарговы раз стаў іграком мінскага «Дынама»[17]. У пачатку сезона 2019 часцей выхадзіў на замену, пасля стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2020 года трэніраваўся з дынамаўцамі, аднак у лютым па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[18]. У хуткім часе далучыўся да казахстанскага клуба «Жэтысу» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[19]. У складзе «Жэтысу» пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года стала вядома, што Зубовіч разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[20].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[21].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2011—2012 гадах выступаў у алімпійскай зборнай Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Egor Zubovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Егор Зубович остается в “Нафтане”
  3. “Неман” взял в аренду Егора Зубовича
  4. Зубович перешел в «Неман» на правах аренды Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Егор Зубович вернулся в “Ягеллонию”
  6. Зубович не отправится на сбор в Турцию в составе «Ягеллонии»
  7. Егор Зубович будет играть за “Слуцк”
  8. Зубович и Залеский расстались со “Слуцком”
  9. Зубович расторг контракт с «Ягеллонией» в одностороннем порядке
  10. Минское “Динамо” заключило контракт с Егором Зубовичем
  11. Минское “Динамо” покинуло пятеро футболистов
  12. Егор Зубович проходит просмотр в карагандинском “Шахтере”
  13. Егор Зубович подписал контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  14. Девять футболистов покинули “Торпедо-БелАЗ”
  15. Егор Зубович стал игроком малазийского клуба “Мелака Юнайтед” (ФОТО)
  16. Зубович покинул “Малакку Юнайтед”
  17. Зубович стал игроком минского “Динамо”
  18. Минское “Динамо” объявило о расторжении контракта с Зубовичем
  19. Источник: Зубович подписал контракт с “Жетысу”. Это пятый белорус в талдыкорганском клубе
  20. Все белорусы покинули “Жетысу”
  21. Егор Зубович подписал соглашение с “Неманом”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ягелонія Беласток
Катэгорыя·Ігракі ФК Малака Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК ПМЦ Паставы
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган