У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Карпіцкі (нар. 27 лістапада 2003, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Выхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2021 замацаваўся ў дублі і з 39 галамі стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў. З лета 2021 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Шахцёр» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), калі выйшаў на замену ў першым тайме, а ў дадатковы час адзначыўся голам. 21 жніўня ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену.
Сезон 2022 пачынаў у дублі салігорскага клуба, а ў красавіку быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[2]. Замацаваўся ў складзе петрыкаўскай каманды, за 8 матчаў забіў 10 галоў, узначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У чэрвені 2022 года быў вернуты ў асноўную каманду салігарчан, дзе стаў рэгулярна з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | ![]() | 2 | 1 |
2021 | Д1 | Шахцёр (Салігорск) | ![]() | 3 | 0 |
2022 (пач.) | дубль | Шахцёр (Салігорск) | ![]() | 2 | 5 |
2022 (1) | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | ![]() | 8 | 10 |
2022 (2) | Д1 | Шахцёр (Салігорск) | ![]() | 16 | 3 |