wd wp Пошук:

Ягор Аляксандравіч Карпіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Карпіцкі (нар. 27 лістапада 2003, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2021 замацаваўся ў дублі і з 39 галамі стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў. З лета 2021 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Шахцёр» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), калі выйшаў на замену ў першым тайме, а ў дадатковы час адзначыўся голам. 21 жніўня ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену.

Сезон 2022 пачынаў у дублі салігорскага клуба, а ў красавіку быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[2]. Замацаваўся ў складзе петрыкаўскай каманды, за 8 матчаў забіў 10 галоў, узначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У чэрвені 2022 года быў вернуты ў асноўную каманду салігарчан, дзе стаў рэгулярна з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020дубльШахцёр (Салігорск)Беларусь21
2021Д1Шахцёр (Салігорск)Беларусь30
2022 (пач.)дубльШахцёр (Салігорск)Беларусь25
2022 (1)Д2Шахцёр (Петрыкаў)Беларусь810
2022 (2)Д1Шахцёр (Салігорск)Беларусь163

Зноскі

  1. https://www.pressball.by/footballstat/yahor_karpitski/
  2. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску