wd wp Пошук:

Ягор Аляксандравіч Багамольскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Багамольскі (нар. 3 чэрвеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік азербайджанскага клуба «Нефтчы» з Баку і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама». З другой паловы 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе забіў 12 галоў у турніры дублёраў, дапамог дынамаўцам атрымаць у ім перамогу.

20 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Тарпеда» (1:0). У далейшым трывала прыцягваўся да асноўнай каманды галоўным трэнерам Раманам Піліпчуком, аднак з чэрвеня, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў дубль.

У жніўні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[2] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[3], дзе выступаў у асноўным за дубль.

У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкі «Рух»[4]. Стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[5].

У сакавіку 2021 быў арандаваны «Мінскам»[6]. У сталічным клубе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[7].

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск» на трывалай аснове[8]. Трывала замацаваўся ў стартавым складзе, за паўгады адзначыўся 8 галамі ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2022 года перайшоў у азербайджанскі «Нефтчы»[9].

Міжнародная кар’ера

9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2).

10 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі правёў на полі другі тайм матча Лігі нацый УЕФА супраць Казахстана (1:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльДынама (Мінск)Беларусь32
2018дубльДынама (Мінск)Беларусь2612
2019 (1)Д1Дынама (Мінск)Беларусь70
2019 (2)Д1Дынама (Брэст)Беларусь10
2020Д1РухБеларусь233
2021Д1МінскБеларусь276
2022 (1)Д1МінскБеларусь158

Зноскі

  1. 1 2 https://fcminsk.by/player/egor-bogomolskij-2/
  2. Минское “Динамо” расторгло контракт с нападающим
  3. Брестское “Динамо” подписало Егора Богомольского
  4. “Рух” арендовал Богомольского у земляков из “Динамо”
  5. Богомольский подписал контракт с “Рухом”
  6. “Минск” арендовал у “Руха” Богомольского
  7. Максим Луцкий и Егор Богомольский вернулись в “Рух”
  8. Егор Богомольский остается игроком “Минска”
  9. Официально: Егор Богомольский - игрок бакинского “Нефтчи”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Баку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы