wd wp Пошук:

Явар

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Явар (значэнні).

Я́вар[4], Клён ілжэплатанавы[5] (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.

Назва

У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Лісце явара

Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Лісце пальчаталопасцевае, востраканцовае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.

Пашырэнне

Радзіма явара — Паўднёвая Еўропа і Малая Азія.

На Беларусі вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ў садах і парках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісцем. Цвіце ў чэрвені.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Явар ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).

  яшчэ 8 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ больш 100 відаў
       
  парадак Сапіндакветныя     род Клён    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Сапіндавыя     від Явар
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 140—150 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Клён