wd wp Пошук:

Яан Гуркюф

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яан Гуркюф (фр.: Yoann Gourcuff; 11 ліпеня 1986, Пламёр, Брэтань, Францыя) — французскі футбаліст, атакавалы паўабаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Яан з’яўляецца сынам вядомага былога футбаліста, пазней футбольнага трэнера, Крысціяна Гуркюфа.

Паводле словаў Давіда Жынала, Гуркюф з’яўляецца найлепшым французскім іграком свайго пакалення[3]. Яго стыль гульні і здольнасці прыцягнулі параўнанне яго з французскай футбольнай легендай Зінедзінам Зіданам.

Кар’ера

Клубная

Пачаўшы сваю кар’еру ў клубе «Лар’ян», галоўным трэнерам якога быў яго бацька Крысціян Гуркюф, у 2001 годзе Яан падпісаў кантракт з «Рэнам».

У сезоне 2003/04 ён адгуляў 9 матчаў. Наступныя сезоны былі даволі паспяховымі. У сезоне 2005/06 Гуркюф забіў 16 галоў, а «Рэн» скончыў сезон на 7-м месцы і атрымаў месца ў Кубку Інтэртота.

Улетку 2006 года вядучыя клубы Еўропы, як «Валенсія», «Аякс» і «Арсенал», былі зацікаўлены ў куплі іграка, але Гуркюф абраў італьянскі «Мілан», падпісаўшы кантракт да 2011 года. Сваю кар’еру ў гэтым клубе Яан пачаў голам у браму грэчаскага клуба АЕК у матчы Лігі чэмпіёнаў. У чэрвені 2008 года «Мілан» аддаў Гуркюфа ў арэнду ў французскі «Бардо», у складзе якога ён стаў найлепшым іграком чэмпіянату Францыі. Пазней «Бардо» выкупіў трансфер Яана за 15 млн еўра.

23 жніўня 2010 года ліёнскі «Алімпік» выкупіў у «Бардо» правы на іграка за 22 млн еўра[4]. 25 жніўня Гуркюф падпісаў з ліёнцамі пяцігадовы кантракт[5]. Гуляючы ў складзе «Алімпіка», Гуркюф быў вымушаны прапусціць значную колькасць матчаў з-за траўм. Па заканчэнні кантракта ён пакінуў ліёнскі клуб.

16 верасня 2015 года афіцыйна вярнуўся ў «Рэн», падпісаўшы кантракт на 1 год. Пакінуў клуб па заканчэнні сезону 2017/18. У ліпені 2018 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Дыжона»[6], аднак у студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт.

Міжнародная

Гуркюф згуляў свой першы матч у форме зборнай Францыі 20 жніўня 2008 года ў таварыскай гульне супраць зборнай Швецыі[7]. На пляцоўцы Яан з’явіўся на 92 хвіліне, калі Францыя ўжо атрымлівала перамогу з лікам 3:2[8]. Свой першы гол за французскую каманду забіў 11 кастрычніка 2008 года ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Румыніі.

Дасягненні

«Мілан»:

«Бардо»:

«Ліён»:

Зноскі

  1. Yoann Gourcuff // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yoann Gourcuff // GeneaStar
  3. Gourcuff is probably the most talented player of his generation. Sport.co.uk
  4. Accord avec Bordeaux pour le transfert de Yoann Gourcuff. Olympique Lyonnais
  5. La conférence de presse de Yoann Gourcuff (extraits). Olympique Lyonnais
  6. «Дижон» подписал Гуркюффа. by.tribuna.com
  7. Domenech goes for youth against Sweden. BLNZ.
  8. Suese 2–3 France Архівавана 22 ліпеня 2010.. French Football Federation

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Бардо
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Марбіян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Ігракі ФК Дыжон
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі