wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Кежа

Юрый Мікалаевіч Кежа (нар. 22 верасня 1986 года, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017), дацэнт (2020).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Наваполацку. Скончыў у 2009 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2011 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Станаўленне і развіццё палітычнай сістэмы на беларускіх землях у ІХ – першай палове ХІІІ стст.». У 2012-2016 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 17 мая 2017 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Станаўленне і развіццё княжацкай улады ў Полацкай зямлі X—XII стст.». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Уладзіміравіч Дук. 23 снежня 2020 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

З 2013 года працуе на кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пэўны час займаў пасаду намесніка дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ, у цяперашні час з’яўляецца намеснікам дэкана фінансава-эканамічнага факультэта гэтага ж універсітэта.

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем праблем генезіса і развіцця княжацкай улады і яе легітымізацыі ў Полацкай зямлі Х–ХІІ стст. Вывучае пытанні тагачасных сацыяльных структур, княжацкай ўлады, міжкняжацкіх адносін, інстытута веча, палітычную гісторыю дынастый Рагвалодавічаў і Рурыкавічаў, палітычнага ладу сярэднявечнага Полацка і Полацкай зямлі, культа Барыса і Глеба і інш.

Ён упершыню на сучаснай метадалагічнай аснове прапанаваў канцэпцыю станаўлення і развіцця вярхоўнай княжацкай уладыў Полацкай зямлі ранняга сярэднявечча (Х–ХІІ стст). Ім паказана, што палітычны інстытут княжацкай улады ў Полацкай зямлі ў ХІ–ХІІ стст. меў асаблівыя рысы, якія адрозніваліся ад іншых зямель-княстваў на тэрыторыі Русі. Таксама ён давёў, што прадстаўнікі полацкага княжацкага дому пазіцыянавалі сябе як адасобленую ад Рурыкавічаў княжацкую дынастыю Рагвалодавічаў, якая мае манапольнае права на ўладу ў рэгіёне Падзвіння і шэрагу іншых зямель.

Бібліяграфія

Манаграфічныя выданні

Выбраныя навуковыя артыкулы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі