wd wp Пошук:

Юрый Анатолевіч Курненін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Анатолевіч Курненін (14 чэрвеня 1954, Арэхава-Зуева, РСФСР — 30 ліпеня 2009, Мінск, Беларусь[2]) — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў на некалькіх амплуа — крайні нападнік, левы паўабаронца і абаронца. Майстар спорту.

Кар’ера іграка

Выхаванец футбольнай школы «Сцяг працы», з 1972 выступаў за маскоўскае «Дынама». У 1976 перайшоў у мінскае «Дынама», дзе выступаў да завяршэння кар’еры ў 1987. Быў капітанам мінскай каманды ў 1983—1984. У 1982 у складзе «Дынама» стаў чэмпіёнам СССР, а пазней, у 1983, стаў аўтарам першага гола беларускіх клубаў у еўракубках (у вароты швейцарскага «Грасхопера»).

Тройчы (1982, 1983, 1984) трапляў у спіс 33 лепшых футбалістаў СССР.

Кар’ера трэнера

У 1983 скончыў БДІФК. З 1989 перайшоў на трэнерскую працу. Узначальваў віцебскі КІМ, брэсцкае «Дынама». Апошняе прывёў да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі 1992. Пазней працаваў у расійскім «Саматлоры», у 1996 узначальваў нацыянальную зборную Сірыі.

У 1999 вярнуўся ў Беларусь, трэніраваў мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». У 2003 увайшоў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі, дзе дапамагаў свайму былому таварышу па «Дынама» Анатолю Байдачнаму.

У лютым 2006 узначаліў моладзевую зборную Беларусі. Вывеў яе ў фінальны этап моладзевага чэмпіянату Еўропы 2009.

Памёр 30 ліпеня 2009 у сне.

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. https://naviny.media/rubrics/sport/2009/07/30/ic_articles_125_163794
  2. БелТА: Развітанне з вядомым футбалістам і трэнерам Юрыем Курненіным пройдзе сёння на стадыёне «Дынама»
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Сірыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы