wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Малееў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Малееў (нар. 20 сакавіка 1968, Быхаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі і жаночага клуба «Дынама-БДУФК».

Кар’ера

Ігравая

У савецкі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», пасля выступаў у Польшчы. У 1995 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за розныя клубы. У 1996 годзе ў складзе мазырскага МПКЦ стаў чэмпіёнам Беларусі. З 2001 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога завяршыў кар’еру ў 2003 годзе.

У 1995—1996 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская

У 2003 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». Спачатку быў гуляючым трэнерам, а з 2004 годзе па сярэдзіну 2006 года — галоўным трэнерам жодзінцаў. У другой палове 2006 года ўзначальваў мінскі «Лакаматыў», пазней — юнацкую зборную Беларусі (1993 года нараджэння).

У сакавіку 2010 года прызначаны галоўным трэнерам мазырскай «Славіі». Прывёў мазырскі клуб да перамогі ў Першай лізе 2011 і вяртання ў Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе «Славія» пад кіраўніцтвам Малеева не здолела замацавацца: у сезоне 2012 перадапошняе месца, а ў 2013 апошняе і зноў вылет у Першую лігу.

У студзені 2014 года, пасля вылету «Славіі», перайшоў у «Мінск» на пасаду старшага трэнера[1]. Застаўся ў трэнерскім штабе і пасля звальнення ўлетку 2014 года Андрэя Скорабагацькі і прызначэння галоўным трэнерам Андрэя Пышніка.

У студзені 2016 года, пасля таго як каманду ўзначаліў Георгій Кандрацьеў, Малееў перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жаночай каманды[2]. Разам з жаночай камандай тройчы стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Кубак Беларусі, двойчы перамог у Суперкубку Беларусі. У студзені 2019 года пакінуў пасаду[3].

У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі[4]. У пачатку 2020 года таксама ўзначаліў новаўтвораны клуб «Дынама-БДУФК», які ў першым жа сезоне перывёў да перамогі ў жаночым чэмпіянаце Беларусі.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Юрий Малеев вошел в тренерский штаб «Минска»
  2. Малеев возглавил женскую команду «Минска»
  3. Малеев покинул пост главного тренера женской команды «Минска»
  4. Малеев назначен главным тренером женской сборной Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мазыр
Катэгорыя·Трэнеры ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Атака-Спорт Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Завіша Быдгашч
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаве
Катэгорыя·Трэнеры ЖФК Дынама-БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Трэнеры ЖФК Мінск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Атака Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка