wd wp Пошук:

Юліян Дракслер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юліян Дракслер (ням.: Julian Draxler; нар. 20 верасня 1993, Гладбек, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Бенфіка» (у арэндзе з «Пары Сен-Жэрмен») і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Клубная кар’ера

Дракслер дэбютаваў у Бундэслізе 15 студзеня 2011 года ў матчы супраць «Гамбурга» (0:1). Тады ён стаў чацвёртым у спісе самых маладых ігракоў за ўвесь час існавання Бундэслігі. Праз тыдзень Юліян выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гановера» (1:0). Ён стаў другім пасля Нуры Шахіна самым маладым іграком за ўвесь час існавання Бундэслігі, які выходзіў на ​​поле ў стартавым складзе. 1 красавіка 2011 года Дракслер забіў свой ​​першы гол у Бундэслізе ў браму клуба «Санкт-Паўлі»[4].

19 чэрвеня 2011 года Дракслер падоўжыў кантракт з «Шальке 04» да 2016 года. 23 ліпеня 2011 года Юліян разам са сваім клубам стаў уладальнікам Суперкубка Германіі. Дракслер адыграў увесь першы тайм і ў перапынку яго замяніў іспанец Хасэ Мануэль Хурада. «Шальке 04» у тым матчы абыграў дортмундскую «Барусію» па пенальці з лікам 4:3. У ліпені 2011 года ігрок быў узнагароджаны DFL залатым медалём Фрыца Вальтэра ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў. У сезоне 2011/12 Дракслер адыграў важную ролю ў забеспячэнні клуба трэцім радком і кваліфікаваннем у Лігу чэмпіёнаў, з’яўляючыся ў 30 з 34 матчаў, гуляючы ў асноўным на левым флангу паўабароны, у той час як Льюіс Холтбі выконваў ролю іграка цэнтральнай восі.

На наступны сезон Юліян працягнуў даказваць, што з’яўляецца важным іграком каманды, забіўшы ў матчах супраць «Гройтэр Фюрта», «Вердэра», мёнхенгладбахскай «Барусіі» і ў пераможным з лікам 5:4 матчы супраць «Гановера 96». Дракслер працягваў гуляць важную ролю пасля сыходу Холтбі і падпісання Мішэла Бастуса, файна гуляючы на сваёй улюбёнай пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 мая 2013 года Юліян падоўжыў кантракт на два гады, павялічыўшы сваё знаходжанне ў клубе да лета 2018 года, скончыўшы, такім чынам, прасоўванне плётак ад сыходзе ў дортмундскую «Барусію».

31 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Дракслера ў «Вольфсбург», які падпісаў з паўабаронцам пяцігадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, сума трансферу склала 35 млн еўра[5]. У сезоне 2015/16 разам з «Вольфсбургам» дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў, аднак у Бундэслізе заняў толькі 8-е месца. Пачатак сезона 2016/17 для «Вольфсбурга» атрымаўся няўдалым — каманда апынулася ў канцы табліцы, а Дракслер у новым сезоне не адзначаўся галамі.

У студзені 2017 года перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен»[6].

У верасні 2022 года быў арандаваны «Бенфікай»[7].

Міжнародная кар’ера

7 мая 2012 года Дракслер быў названы адным з 27 ігракоў пашыранага складу зборнай Германіі на чэмпіянат Еўропы 2012 года[8]. Гэта яго першае прыцягненне да асноўнай зборнай краіны. 26 мая 2012 года ў матчы супраць швейцарцаў Дракслер дэбютаваў за галоўную зборную Германіі, на 62 хвіліне замяніўшы Лукаша Падольскага.

Дасягненні

«Шальке 04»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Германія:

Зноскі

  1. Julian Draxler // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JULIAN DRAXLER // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Julian Draxler // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Schalke’s Julian Draxler proud to score first Bundesliga goal against St Pauli. goal.com
  5. “Вольфсбург” объявил о подписании 5-летнего контракта с Юлианом Дракслером. football.by
  6. Дракслер заключил с «ПСЖ» контракт на 4,5 года. by.tribuna.com
  7. “Бенфика” отдала в аренду одного немецкого полузащитника и взяла другого. football.by
  8. Löw zaubert Draxler aus dem Hut. kicker.de

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гладбеку
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня