wd wp Пошук:

Юліус фон Пфлуг

Юліус фон Пфлуг (ням.: Julius von Pflug; 14991564, Цайц, Саксонія-Анхальт — вядомы каталіцкі багаслоў Германіі, апошні каталіцкі біскуп у епархіі Наўмбург (1542—1564).

Біяграфія

Бронзавы шчыт з гербам роду Пфлуг у Саборы горада Цайц (Германія)

Паходзіў са старога саксонскага дваранскага роду. У 1510 годзе ва ўзросце адзінаццаці гадоў паступіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, дзе вучыўся пад кіраўніцтва вядомага тэолага і філосафа Петруса Мазелануса, пазней працягнуў вучобу ў Італіі ў Балонскім і Падуанскім універсітэтах. Атрымаў цудоўную багаслоўскую і гуманістычную адукацыю.

Вярнуўшыся на радзіму стаў канонікам Мейсенскага сабора. У 1521 стаў доктарам тэалогія.

Кар’еру багаслова пачаткаў на службе ў герцага саксонскага Георга Барадатага. У рэлігійных справах Пфлуг прытрымліваўся прымірыцельнага кірунку і спадзяваўся на магчымасць пагаднення з пратэстантамі. Ён браў удзел у рэлігійным дыспуце каталікоў з паплечнікам Лютэра — Філіпам Меланхтанам у Лейпцыгу (1534) і жыва цікавіўся пытаннем склікання сабору для спынення рэлігійнага расколу (1535 і наст.).

Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V даручыў яму прыняць удзел у дыспуце ў Рэгенсбургу ў красавіку 1541. У гэты ж час ён быў абраны біскупам Наўмбурга і Цайца, але курфюрст Іаган-Фрыдрых Вялікадушны супрацьпаставіў яму біскупа-пратэстанта, Амсдорфа.

Толькі пасля перамогі Карла V пры Мюльбергу ў 1547 Юліусу фон Пфлугу ўдалося ўступіць у кіраванне сваім біскупствам.

У 1548 годзе імператар даручыў яму разам з Гельдынгам і Іаанам Агрыкалам выпрацаваць рэлігійнае веравучэнне, якое прымірыла б пратэстанцтва з каталіцтвам. аўгсбургскі інтэрым 1548 года, якая з’явілася ў выніку, ставіла мэтай дасягненне канфесійнага адзінства ў імперыі і з’яўлялася галоўным чынам плодам працы фон Пфлуга.

У 1557 годзе яму яшчэ раз прыйшоўся прыняць удзел у рэлігійным дыспуце з пратэстантамі ў Вормсе, у якасці старшыні; падобна папярэднім дыспутам, і гэты застаўся без усякіх вынікаў. З гэтага часу апошні наўмбургскі біскуп адасобіўся ад усіх у сваёй дыяцэзіі, у якой пратэстанцтва хутка выцясняла каталіцтва.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Julius von Pflug // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118714082 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці багаслоўя XVI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1499 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Біскупы наўмбургскія
Катэгорыя·Багасловы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары багаслоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1564 годзе