wd wp Пошук:

Георг Барадаты

Георг Барадаты (ням.: Georg der Bärtige; 27 жніўня 1471, Майсен — 17 красавіка 1539, Дрэздэн) — герцаг саксонскі з 1500 года, з дынастыі Альберцінаў. Трэці сын Альбрэхта Смелага. Яго маці Здэна (Сідонія) (1449—1510) была дачкой чэшскага караля Іржы з Подэбрадаў. Мянушку «Барадаты» Георг атрымаў таму, што пасля смерці жонкі перастаў стрыгчы бараду.

У 1488 г. Георг замяшчаў на герцагскім прастоле бацькі, які вёў войны ў Фландрыі і Фрызіі. Вывучаў багаслоўе (добра валодаў латынню), але неўзабаве выйшаў з духоўнага саслоўя і ажаніўся з Барбарай, дачкой польскага караля Казіміра IV.

Пасля смерці бацькі ў 1500 годзе Георгу дасталася герцагства Саксонія. Ён быў заўзятым праціўнікам Рэфармацыі, хоць не з’яўляўся фанатычным каталіком, прызнаваў цёмныя бакі каталіцкага духавенства і імкнуўся выкараніць царкоўныя злоўжыванні. Асабліва яго настроілі супраць вучэння Лютэра сялянская вайна і анабаптысты (перахрышчэнцы)[7]. Ён палічыў патрэбным прыняць строгія меры ў адносінах да ерэтычнага вучэння і зрабіў візітацыю цэркваў у сваёй дзяржаве, якой павінен быў падпарадкавацца нават Лейпцыгскі ўніверсітэт. Гэта выклікала з боку Лютэра палеміку, у запалу якой Лютэр называў Георга «саксонскім забойцам, д’ябальскім апосталам і дурным дваранінам». Аднак усе старанні Георга былі марныя, і Рэфармацыя працягвала набываць прыхільнікаў, тым больш, што яго афіцыйны пераемнік, брат Генрых V (сыны Георга памерлі пры яго жыцці), перайшоў у пратэстанцтва, а спроба пазбавіць брата права на прастол не ўдалася.

Быў рыцарам ордэны Залатога руна.

Георг памёр у Дрэздэне, пахаваны побач з жонкай у капэле Мейсенскага кафедральнага сабора. Герцагскі прастол перайшоў да Генрыха «Набожнага» (1473—1541).

Сям’я

Георг з 1496 года быў шлюбе з Барбарай Польскай, дачкой Казіміра IV. У іх было дзесяць дзяцей, але толькі адна дачка перажыла бацьку.

Сястра Георга, Катарына (1468—1524) у 1484 г. выйшла замуж за эрцгерцага Жыгімонта Аўстрыйскага.

Малодшы брат Георга, Фрыдрых (1498—1510) быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна ў 1498—1510 гг.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Georg Herzog von Sachsen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Georg van Saksen // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Georg (Georg der Bärtige) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. 1 2 Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  5. Lundy D. R. The Peerage Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  7. Прыхільнікі Томаса Мюнцэра, пазней асуджаныя Лютэрам.

Літаратура

Папярэднік:
Альбрэхт Храбры
Герцаг саксонскі
15001539
Пераемнік:
Генрых V
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Майсенскім саборы
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1539 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Майсене
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Маркграфы майсенскія
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Герцагі саксонскія
Катэгорыя·Ветыны
Катэгорыя·Дынастыя Ветынаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1471 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных