wd wp Пошук:

Цайц

Цайц (ням.: Zeitz) — горад у Германіі, у зямлі Саксонія-Ангальт. Уваходзіць у склад раёна Бургенланд. Насельніцтва — 27 601 чалавек (на 31 снежня 2019 года). Займае плошчу 87,18 км². Афіцыйны код — 15 2 56 100. Цайц размешчаны на самым поўдні федэральнай зямлі, прыкладна за 40 км на поўдзень ад Лейпцыга і за 25 км на поўнач ад Геры. З-за асаблівасцей рэльефу Стары горад з яго шматлікімі культурнымі помнікамі дзеліцца на Ніжні горад на беразе ракі Вайсэ-Эльстэр і Верхні горад з царквой св. Міхаіла і Старой ратушай на ўзвышшы.

З 1653 па 1718 гады Цайц быў сталіцай герцагства Саксен-Цайц.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Sachsen-Anhalt-Viewer — Landesamt für Vermessung und Geoinformation Sachsen-Anhalt.
  3. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 1 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Саксоніі-Ангальт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта