wd wp Пошук:

Юзаф Цытовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цытовіч.

Юзаф Цытовіч (польск.: Józef Cytowicz, лац.: Josephus Cytowicz) (6 кастрычніка 1771, в. Добрае каля Мсціслава — 17 чэрвеня 1846, Цярнопаль) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Біяграфія

14 жніўня 1792 г. прыняты ў Таварыства Ісуса, пасля чаго праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў граматыку, сінтаксіс ў Магілёве (1793—1794), Віцебску (1794—1795) і Оршы (1795—1796). Вывучаў філасофію (1796—1798), архітэктуру (1798—1799) і тэалогію (1799—1803) ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. 3 чэрвеня 1802 г. высвечаны на ксяндза[3]. З 1803 па 1810 гг. выкладаў матэматыку і нямецкую мову ў Пецярбургу. 15 жніўня 1809 г. склаў апошнія зарокі. У 1810—1811 гг. — прафесар матэматыкі і нямецкай мовы ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1811—1812 гг. працуе ў езуіцкай місіі ў Раманаве[2].

Пасля пераўтварэння Полацкага езуіцкага калегіума ў Полацкую езуіцкую акадэмію Ю. Цытовіч зноў вярнуўся ў Полацк, дзе працаваў прафесарам хіміі і натуральнай гісторыі (1813—1817)[4], прафесарам вышэйшай матэматыкі, астраноміі і архітэктуры (1817—1820)[2]. У 1815—1817 гг. — дэкан філософскага факультэта, а ў 1817—1820 гг. — факультета філасофіі і вольных мастацтваў Акадэміі. З 1810 па 1811 і з 1814 па 1820 гг. — прэфект музея[2]. Галоўны рэдактар першага беларускага часопіса «Полацкі штомесячнік»[5].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Італію, дзе на працягу года выкладаў тэалогію[6]. У 1822 г. перабраўся ў Аўстрыйскую дзяржаву. У 1822—1831 і 1836—1846 гг. — прафесар фізікі і матэматыкі, а з 10 кастрычніка 1831 г. па 22 мая 1836 г. — рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума. У 1822 па 1843 гг. быў дарадцам правінцыяла Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса[7].

Памёр 17 чэрвеня 1846 г. у Цярнопалі і пахаваны тамсама на Мікулінецкіх могілках[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 20 сакавіка 2022.
  2. 1 2 3 4 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 163—165.
  5. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 176.
  6. Catalogus Sociorum et Oficiorum Provinciae Galicianae Societatis Jesu Ineunte Anno 1812. — p. 23.
  7. Catalogs SJ 1829—1853. Austriaciae-Galicianae.
  8. Cmentarze dawnego powiatu Tarnopolskiego. Caplice, grobowce I nagrobki z inskrypcyjami zapisanymi w alfabecie lacinskim (1800—1945). Tom 1. / Pod Redakcją Anny Sylwii Czyź i Bartlomieja Gutowskiego. — Warszawa: Mazowieckie Centrum Poligrafii, 2017. — 246 s.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1771 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Цярнопалі
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1846 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Цярнопалі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім ваяводстве