wd wp Пошук:

Юзаф Фардон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фардон. Юзаф Фардон, у манастве Мельхіёр (польск.: Józef Fordon (Melchior); 5 жніўня 1862, Гродна — 27 лютага 1927, Гродна) — святар.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і вядомага гродзенскага архітэктара[2] Якава Фардона і яго трэцяй жонкі Феліцыі з Луковічаў.

Вучыўся ў Гродне і Віленскай дыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі. У 1887 годзе ў Коўне быў пасвечаны ў святары. У 1887—1893 гадах пробашч у вёсках Струбніцы Ваўкавыскага павета, у 1893—1903 гадах у Дамброве Сакольскага павета, дзе пабудаваў касцёл, у 1903—1905 гадах у Гродне, у 1905—1909 гадах у касцёле Усіх Святых у Вільні[2].

Быў высланы з Вільні за збор у 1907 годзе подпісаў сярод духоўных і вернікаў пад петыцыяй да Папы Пія Х з просьбаю ўзяць пад сваю абарону архіепіскапа Эдварда Ропа, якога праследавалі царскія ўлады. Пасяліўся пры капліцы на могілках на Панарах, працягваючы кіраваць парафіяй[2].

У 1910 годзе ўступіў у ордэн францысканцаў — братоў меншых канвентуальных, атрымаў імя Мельхіёр. Пасля сканчэння навіцыяту ў Кракаве стаў капеланам у в. Вака Мураваная. Вікарый у Гродне з 1913 года[2].

Падчас баёў за горад у Першую сусветную вайну ў верасні 1915 года ахвяраваў сабою замест трынаццаці мясцовых пажарнікаў, якіх нямецкія ваенныя ўлады абвінавацілі ў супрацоўніцтве з расійскім войскам. Супрацоўнічаў з мясцовай ПАВ (1918). У 1919 годзе гвардыян рэактываванага кляштара ў Гродне. Пазней — гвардыян у Вільні. Пасля вяртання ў Гродна — дарадчык і спавядальнік айца М. Кольбэ, духоўны апякун рэдакцыі часопіса «Rycerz Niepokalanej»[2].

Саркафаг у касцёле Маці Божай Анёльскай

Быў пахаваны на каталіцкіх могілках у Гродне[2], у сямейным склепе каля бацькі і маці. 4 снежня 2003 годзе цела было эксгумавана і перапахавана ў саркафагу ў касцёле Маці Божай Анёльскай[3].

Памяць

У яго гонар была названа адна з вуліц. Беатыфікаваны[2].

Л. Саванеўскі ў кнізе «Saga o Grodnie» пісаў пра яго: «Fordon — franciszkanin, człowiek świątobliwy»[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 30 мая 2022.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Мельхіёр / Фардон Юзаф. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 169. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
  3. Слуга Божы А. Мельхіор Фардон, францішканін (1862-1927)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Фарных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Францысканцы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы