wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнякевіч. Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч (нар. 1974) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Закончыў юрыдычны факультэт ГрДУ, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.

Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»[1], у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.

Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб’ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).

Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012)[2].

Зноскі

  1. Скобла М. Андрэй Чарнякевіч: «Гродназнаўства» пісалася для Гродзенскага выканкама // Радыё Свабода: Вольная студыя — svaboda.org. — 26.09.2012, 13:51.
  2. Гурневіч Д. Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага Архівавана 4 лістапада 2012. // Polskie Radio — radyjo.net. — 30.10.2012, 16:01.

Выбраная бібліяграфія

Манаграфіі:

Артыкулы:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1974 годзе
Гісторыкі Беларусі
Краязнаўцы Беларусі
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Асобы
Кандыдаты гістарычных навук
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў