wd wp Пошук:

Эдвард Роп

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эдвард фон Роп (Ropp; 2 (14) снежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабургскі павет, Віцебскай губерніі, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939) — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.

Біяграфія

Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямецкага баронскага роду, маці — з роду Плятэраў. У 1875 г. скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбрукскім і Фрэйбургскім універсітэтах. 3 1889 г. ксёндз у Лібаве, з 1896 г. канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 г. біскуп ціраспальскі, у 1904-1907 гг. — віленскі. Быў супраць атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літоўскай і беларускай моў у царкоўнае жыццё. Належаў да кансерватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). У пачатку 1906 заснаваў газету «Nowine Wilenskie» («Віленскія навіны»), у 19061909 валодаў газетай «Kurier Litewski». Дэпутат I Дзяржаўнай думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб’ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. Вельмі прыхільна паставіўся да мясцовых нацыянальных рухаў і пытанняў, што выклікала незадавольненне афіцыйных улад. У кастрычніку 1907 г. загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй па абвінавачанні ў антыдзяржаўнай дзейнасці і патуранні рэвалюцыйнаму руху[2]. Каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. Абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі пачаў выконваць мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч[3]. У ліпені 1917 г. прызначаны архібіскупам Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі з рэзідэнцыяй у Петраградзе. У пачатку 1919 г. арыштаваны Петраградскай ЧК як заложнік. У выніку хадайніцтва папы рымскага і за дазвол праехаць у Расію з Германіі савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную і грамадскую дзейнасць. Да 1931 г. фармальна лічыўся архібіскупам магілёўскім.

Зноскі

  1. 1 2 Edward Ropp // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: збор твораў / Адам Станкевіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 1097 с. — С. 423. — ISBN 978-80-866961-13-3.
  3. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 260.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Вінцэнт Ключынскі
Магілёўскія архібіскупы
19171926
Пераемнік:
Ян Цепляк
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Познані
Катэгорыя·Пахаваныя ў Беластоку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віленскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзвінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Магілёўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі I склікання
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Краёўцы
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Архібіскупы магілёўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Літвы
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў