wd wp Пошук:

Эўгеніюш Ромер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ромер. Эўгеніюш Мікалай Ромер (польск.: Eugeniusz Mikołaj Romer; 3 лютага 1871, г. Львоў, цяпер Украіна — 28 студзеня 1954) — польскі географ і картограф. Член Польскіх АН у Кракаве (1919) і Варшаве (1952).

Біяграфія

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Ромераў.

Скончыў у 1894 годзе Львоўскі ўніверсітэт. У 1911—1931 гадах прафесар Львоўскага ўніверсітэта, у 1946—1947 гадах — Ягелонскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па кліматалогіі, метэаралогіі, геамарфалогіі, метадалогіі геаграфіі. Склаў «Атлас геаграфічны» (1908) з першымі гіпсаметрычнымі картамі мацерыкоў і акіянаў і «Географа-статыстычны атлас Польшчы» (1916). Заснаваў у 1921 годзе картаграфічны інстытут «Атлас», вывучаў сучасныя ледавікі Скандынавіі і Паўночнай Амерыкі. Імем Ромера названы адзін з ледавікоў Аляскі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Eugeniusz Mikołaj Romer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Brozović D., Ladan T. Eugeniusz Romer // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119508583 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 9 мая 2021.
  7. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы