wd wp Пошук:

Этэль Уэльс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уэльс. Этэль Уэльс (англ.: Ethel Wales; 4 красавіка 1878, Пасейк, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 15 лютага 1952, Галівуд, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканская кінаакцёрка.

Біяграфія

Этэль Уэльс нарадзілася 4 красавіка 1878 года ў городе Пасейк (штат Нью-Джэрсі, ЗША). За сваю 30-гадовую кар’еру Уэльс зняўся больш чым у 130 фільмах.

Памерла 15 лютага 1952 года ў Галівудзе (штат Каліфорнія, ЗША).

Асабістае жыццё

Была першай жонкай Велінгтона Э. Уэльса (1886—1954), менеджэра акцёркі Мэры Пікфард на піку яе папулярнасці. У пары быў адзін сын — Велінгтон Чарлз Уэльс (1918—1966), аўтар перадавых артыкулаў газеты «The New York Times»[2], які памёр ад сардэчнага прыступу неўзабаве пасля таго, як яго 19-гадовы сын Самуэль загінуў у выніку крушэння цягніка.

Другім мужам Этэль Уэльс быў акцёр Хал Таліяфэра[en].

Выбарачная фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1950
ф Незвычайныя штаны[en] Fancy Pantsмісіс Вілкінс (няма ў тытрах)
1947
ф Разгром, гісторыя жанчыны[en] Smash-Up, the Story of a Womanжонка фермера (няма ў тытрах)
1946
ф Бялявае алібі[en] Blonde Alibiгаспадыня дому (няма ў тытрах)
1940
ф Схаванае золата[en] Hidden GoldМацільда Пердзі
1938
ф Гладыятар[en] The Gladiatorмісіс Данэр
1934
ф Вясёлыя Фрынкі[en] The Merry Frinksпрацаўніца Дабрачыннага фонду
1932
кар Ніколі двайняты не сустрэнуцца Never the Twins Shall Meetмісіс Гупі
1930
ф Том Соер[en] Tom Sawyerмісіс Харпер
1928
ф Жаночая ноч у турэцкай лазні[en] Ladies' Night in a Turkish Bathмісіс Співэнс
1925
ф Монстар[en] The Monsterмісіс Уотсан, маці Бэці
1922
ф Прыемныя людзі[en] Nice Peopleмісіс Хейфэр
1921
ф Забаронены фрукт[en] Forbidden Fruitсакратарка місіс Мэлары (няма ў тытрах)
1921
ф Летняе вар'яцтва[en] Midsummer Madnessмісіс Хікс

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. Wellington E. Wales profile, The New York Times, September 30, 1954, pg. 31 (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Акцёры нямога кіно
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Галівудзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пасейку
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных