У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саарынен.
Эра Саарынен (фінск.: Eero Saarinen; 20 жніўня 1910, Кірканумі, Фінляндыя, — 1 ліпеня 1961, Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША) — амерыканскі архітэктар.
Сын Эліэля Саарынена. З 1923 г. жыў у ЗША. Скончыў архітэктурны факультэт Ельскага універсітэта ў Нью-Хейвене (штат Канектыкут; 1934). Пасля смерці бацькі завяршыў рэалізацыю іх сумеснага праекта Тэхнічнага цэнтра кампаніі «Джэнерал мотарс» у Уорэне (штат Мічыган; 1945—1955), адзначанага уплывам Л. Міс ван дэр Роэ. У далейшым Саарынен перайшоў ад строгага рацыяналізму да пошукаў сімвалічнай выразнасці архітэктурнай формы, яе вытанчанай індывідуалізацыі і рамантычнай экспрэсіі (капэла Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы, штат Масачусетс, 1955; хакейны стадыён Ельскага ўніверсітэта, 1958), звяртаецца да скульптурных метадаў формаўтварэння (аэравакзал кампаніі TWA ў аэрапорце Кенэдзі ў Нью-Ёрку, 1962). Сярод твораў Саарынена арганічным спалучэннем пластычна багатай архітэктурнай формы і будаўнічай канструкцыі вылучаецца будынак аэрапорта імя Далеса блізу Вашынгтона (скончаны ў 1962 г.). У канцы 1950-х гг. Саарынен стварыў шэраг збудаванняў у духу амерыканскага неакласіцызму (пасольства ЗША ў Лондане, 1960).
Сааринен Эро (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
СААРИНЕН // Энцыклапедыя Кругасвет(руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эра Саарынен