Энталома выемчатапласціністая (Entoloma sinuatum) — атрутавы від грыбоў рода энталомавых.
Часам выкарыстоўваецца у якасці сіноніма бінамен «Entoloma lividum», што з’яўляецца памылкай (гл. раздзел Таксаномія).
Біялагічны тып у біномене паходзіць ад лацінскай «sinuatum» (звілісты, хвалісты), спасылаючай да формы шапкі грыба, у той час як родавая назва паходзіць ад грэчаскай «ἐντός/entós» (унутраны) і «λῶμα/lóma» (край), звязанага з падвярнутым краем шапкі.
Самы буйны прадстаўнік рода энталом.
Шапка грыба 5—17 (да 25) см. дыяметрам. Шапка ў маладых грыбоў — ад бруднавата-белай да шэра-вохранай, у сталасці — шэра-бурая, папялістая, гладкая, у цэнтры бывае дробнаскладкавая, у сырое надвор’е трохі клейкая, споры пры подсыханні — бліскучая. У маладых грыбоў шапка паўшарападобная ці конусна-званочкавая з падвярнутым краем, доўга захоўваючая гэтую форму, пазней бывае плоска-выпуклай ці распрасцёртай з апушчаным роўным ці хвалістым краем і шырокім прытупленым пагоркам у сярэдзіне, часта ў спелых экзэмпляраў — упадзістай, няправільна-акруглай формы.
Мякаць белая, тоўстая, шчыльная. Пры надломе не змяняе колер. Смак апісваецца як незразумелы ці непрыемны; пах мучністы, альбо празгорклы.
Пласцінкі 8—15 мм шырынёй, шырокія, рэдкія, слаба прырослы зубцом ці выемкавыя, слабасерпавідныя; спачатку бруднавата-жоўтыя, пазней жаўтавата-ружовыя, ружовыя ці чырвонаватыя, з больш цёмными краямі.
Ножка 4—15 см вышынёй і 1—3,5 см таўшчынёй, цэнтральная, звычайна выгнутая ў асновы, цыліндрычная, бывае сціснутая, часта патоўшчаная ў аснове, шчыльная, але знізу зноў згортваецца; у маладых грыбоў суцэльная, у спеласці з губчатым напаўненнем. Верхняя частка ножкі белая, шаўкавістая, пазней вохрана-жаўтаватая ці шэраватая, пры націсканні — бледна-бураватая; наверсе мучністая, унізе голая.
Споравы парашок ружовы. Споры 8—11 х 7—9,5 мкм., шасцівугольныя, ізадыяметрычныя (акруглыя) ці трохі выцягнутыя, гладкія, ружавата-жоўтыя, з 1—2 кроплямі масла. Базідыя з 4 базідыаспорами. Цісцыды адсутнічаюць. Верхавіна шапкі — іксакуціс, які складаецца з вузкіх, цыліндрычных гіф 2-5 мкм. таўшчынёй. Пігмент вельмі светлы, унутраклетачны.[2]
Форма, пазбаўленая жоўтай афарбоўкі гіменафора, рэдка, але сустрачаецца ў Аўстрыі, Францыі і Нідэрландах[3].
Энталома атрутная — дастаткова рэдкі грыб. Расце на глебе з канца мая да пачатку кастрычніка ў светлых лісцевых і мяшаных лясах (асабліва ў дубровах) і парках, утвараючы мікарызу з дубам, букам, грабам, радзей — з бярозай ці вярбой. Аддае перавагу цяжкім глебам, гліністым ці глебам з вялікім зместам вапны. Сустрачаецца па аднаму грыбу ці малыми групамі.
Цеплалюбівы від. Сустракаецца ў Беларусі, ў Паўночнай Амерыцы (да Арызоны на поўдзень), ў Адыямане (Турцыя), у Іране, у Юньнані (КНР), ва Украіне, на поўдні еўрапейскай часцы Расіі, на Паўночным Кавказе і на поўдні Сібіры (Расія), у Аўстрыі, Францыі, Нідэрландах і інш.
Энталома выемчатапласціністая небяспечна для неспрыткаваных грыбнікоў сваім падабенствам да шэрагу ядомых відаў.
З атрутных грыбоў моцна падобна да энталомы выемчатапласціністай роднасная Entoloma rhodopolium (Fr.) P. Kumm. 1871), якая таксама атрутная.
Гастра-энтэратропны ядавіты грыб. Пры ўжыванні раздражняе слізістую абалонку страўнікава-кішачнага тракту, выклікаючы т. зв. «рэзіноідны сіндром» (болі ў жываце, рвота, вадкі стул). Сімптомы атручэння праяўляюцца прыкладна праз 0,5—2 гадзіны пасля траплення таксінаў у арганізм і адчуваюцца ў відзе галаўной болі і галавакружэння, а пазней дадаецца моцная ірвота і панос. Папраўка звычайна адбываецца праз 48—72 гадзін[4]. Пры ўжыванні значнай колькасці грыбоў магчымы смяротны зыход.
Лячэнне атручэння неспецэфічнае і заключаецца ў прамыванні страўніка і назначэнні солевых слабіцельных (да развіцця ірвоты і паносу), назначэнні энтэрасарбентаў; пры развіцці выражанага гастраэнтэрыту — у карэкцыі водна-электралітных расстройстваў шляхам увядзення кровазамяшчаючых вадкасцей і ў прафілактыцы другаснай інфекцыі СКТ. Прамыванне страўніка, слабіцельныя і энтэрасарбенты прызначаюцца ўсім членам сям’і, якія ўжывалі грыбы, нават калі калі сімптомаў няма[5].
Від упершыню згадваецца ў 1788 годзе ў працы французскага натураліста П’ера Бюяра як «Agaricus lividus». Пазней, у 1801 годзе Хрысціян Персан упершыню апісвае яго як «Agaricus sinuatus». Сучасную назву «Entoloma sinuatum» грыб атрымаў у працы нямецкага міколага Паўля Кумера у 1871 годзе. Тым не менш, у літаратуры працягвалася сустракацца назва, дадзеная П’ерам Бюярам, пакуль не стала зразумела, што на ілюстрацыі Бюяра не энталома выемчатапласціністая, а аленевы грыб. З 1955 года «Entoloma sinuatum» становіцца агульнапрынятым навуковым найменнем грыба; назва «Entoloma lividum» з 2001 года лічыцца невалідна йі не выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма.
Яшчэ адзін сінонім, «Rhodophyllus sinuatus», быў уведзены французскім міколагам Люсьенам Келе, у 1886 годзе аб’яднаўшым грыбы з ружовымі прыросшымі ці выемчатымі пласцінкамі гіменафора і вуглаватымі спорамі ў альтэрнатыўны род «Rhodophyllus».
Біномен Entoloma eulividum (Bull.) Noordel., 1985, адносіцца да звычайнай формы (падвіду) «Entoloma sinuatum» — з пласцінкамі, маючымі жаўтаватую афарбоўку. Раней гэтая форма вылучалася ў асобны від, адрозніваючыйся ад «Entoloma sinuatum» (з пласцінкамі без жаўтаватай афарбоўкі).