wd wp Пошук:

Энталома

Энтало́ма, Ружовапласціннік, Ружавянка[1] (Entoloma) — род базідыяльных грыбоў сямейства энталомавыя, або ружовапласціннікавыя (Entolomataceae).

Апісанне

Шапка пукатая з бугарком, часам увагнутая. Можа быць гладкая або з лускавінкамі, сухая, слізкая або клейкая. Мякаць белая або бураватая, крохкая. Ножка суцэльная або полая, можа адсутнічаць. Пласцінкі прырослыя з гладкім або зубчастым краем. Споры круглаватыя, ружовая ў масе.

Віды і экалогія

Налічваецца каля 200 відаў, пашыраных паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі больш за 10 відаў: у парках і лясах трапляюцца неядомыя і ядавітыя энталома веснавая (Entoloma vernum), дымчатая (Entoloma rhodopolium), выемчатапласціністая (Entoloma sinuatum); таксама ў парках і садах пашыраны ядомыя энталома садовая, або шчытападобная (Entoloma clypeatum) і слівавая (Entoloma prunuloides).

Сапратрофы[2]. Растуць на глебе ў лясах, на лугах, пашах, тарфяных балотах, зрэдку на пнях і апалым лісці[2]. Пладовыя целы з’яўляюцца ў канцы ліпеня — верасні, у некаторых відаў у красавіку—маі[2].

Значэнне

Ядомыя віды звычайна не спажываюцца.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  2. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Роды грыбоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Агарыкальныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак