wd wp Пошук:

Энрыке Лістэр

Энрыке Лістэр Фархан (ісп/галіс. Enrique Líster Forján; 21 красавіка 19078 снежня 1994) — камандзір «пятага палка», 1-й змешанай брыгады, 11-й дывізіі Народнай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Доўгі час быў важнай фігурай у Камуністычнай партыі Іспаніі і палітычным жыцці Іспаніі ў цэлым.

Біяграфія

Нарадзіўся ў галісійскай сям’і, служыў салдатам у Іспанскай каралеўскай арміі. Быў рабочым-муляром, юныя гады правёў на Кубе, а вярнуўшыся ў Іспаніі, далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1925 годзе ўступіў у КПІ і неўзабаве быў вымушаны зноў пакінуць краіну — аж да 1931 года, калі манархія ў Іспаніі была ліквідавана. Паспеў паўдзельнічаць у паўстанні супраць дыктатара Херарда Мачада на Кубе.

У 1932 годзе зноў пакінуў Іспанію і жыў у Маскве, дзе працаваў на будаўніцтве маскоўскага метро і вучыўся з 1932 па 1935 год у Акадэміі Фрунзэ.

У 1935 годзе вярнуўся ў Іспанію і стаў працаваць ва Узброеных Сілах Рэспублікі па заданні Камуністычнай партыі Іспаніі. З пачаткам грамадзянскай вайны апынуўся адным з самых падрыхтаваных ваенных спецыялістаў у КПІ. Яму было даручана фарміраванне народнага апалчэння. Удзельнічаў у бітвах пры Хараме, Гвадалахары, Тэруэле, Эбра.

Пасля падзення Другой Іспанскай Рэспублікі жыў у іміграцыі ў Маскве. У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў шэрагах Чырвонай Арміі пад імем Лісіцына Эдуарда Эдуардавіча, удзельнік зняцця блакады Ленінграда ў студзені 1944 года. 22 лютага 1944 года прысвоена званне генерал-маёра Чырвонай Арміі[4].

Пасля 1946 года жыў у Югаславіі. Адзіны ў XX стагоддзі чалавек, што стаў генералам трох армій — іспанскай (рэспубліканскай), савецкай, югаслаўскай.

Быў у ліку іспанамоўных кансультантаў, якія дапамагалі арганізаваць Камітэты абароны рэвалюцыі пасля Кубінскай рэвалюцыі.

У 1977 годзе вярнуўся ў Іспанію. У 1973 годзе з аднадумцамі пакінуў КПІ з-за нязгоды з еўракамуністычнай лініяй большасці партыі. Ён назваў здрадай тое, што КПІ асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў 1968 годзе, і стварыў Іспанскую камуністычную рабочую партыю. Генеральны сакратар ІКРП у 1973—86 гг. У 1986 годзе вярнуўся ў КПІ.

Творчасць

Напісаў кнігі: «Наша вайна» (Nuestra guerra, 1966), «Мемуары змагара»(Memorias de un luchador, 1977), «Хопіць» (Bas Basta!, 1970).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Jesús. Enrique Líster Forján Liste Forján // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Enrique Lister // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Enrique Líster Forján // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. Фотографии генералов и адмиралов 1941—1945 годы ~ Фото и текстовая информация о генералах и адмиралах Советского Союза, периода Великой Отечественной войны (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Генералы Іспаніі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Кубы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Югаславіі
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы)
Катэгорыя·Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Галісіі
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Палітыкі Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных