wd wp Пошук:

Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі

Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі (ісп.: Fuerzas Armadas de la República Española) або Іспанскія рэспубліканскія ўзброеныя сілы — нацыянальныя ўзброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі, якія існавалі з 1931 па 1939 гады і прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Дзяліліся на Іспанскую рэспубліканскую армію (ісп.: Ejército de la República Española), з 1936 года Народную армію Іспанскай Рэспублікі (ісп.: Ejercito Popular de la Republica Espanola); Іспанскі рэспубліканскі флот (ісп.: Marina de Guerra de la República Española), які ўключаў у сябе марскую авіяцыю; Іспанскую рэспубліканскую авіяцыю (ісп.: Fuerzas Aéreas de la República Española), у склад якой таксама ўваходзіла на некаторых этапах марская авіяцыя.

Гісторыя Узброеных сіл Іспанскай Рэспублікі дзеліцца на дзве часткі: даваенную, калі яны былі адзінай арганізацыяй, і ваенную, калі частка арміі падтрымала путчыстаў з іспанскай фалангі, а частка засталася лаяльнай рэспубліканскаму ўраду і ўступіла ў канфлікт з нацыяналістамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі