1-я змешаная брыгада (ісп.: 1.ª Brigada Mixta), таксама вядома як брыгада Лістэра[1] — змешаная брыгада іспанскай рэспубліканскай арміі перыяду грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Cтворана 10 кастрычніка 1936 года на базе Пятага палка ў Алькала-дэ-Энарэс падчас рэарганізацыі Рэспубліканскіх узброеных сіл Іспаніі[2]. Падраздзяленне перададзена пад камандаванне Энрыке Лістэра[3][4]. Баявое хрышчэнне брыгада адтрымала ў бітве пры Сесеньі. У баях пры Брунетэ яна панесла вялізарныя страты, уключаючы свайго трэцяга камандзіра Альберта Санчэса, а таксама вялікую колькасць афіцэраў і начальніка штаба маёра Эміліа Канеха. Пазней прыме ўдзел у наступленні на Арагон, бітве на Эбра і Каталонскай аперацыі. Распушчана 9 лютага 1939 года.