wd wp Пошук:

Эміліа Дэ Бона

Эміліа Дэ Бона (італ.: Emilio De Bono; 19 сакавіка 1866, Касана-д’Ада, каля Мілана, Італія — 11 студзеня 1944, Верона, Італія) — італьянскі ваенны дзеяч, маршал Італіі (1936).

Біяграфія

Удзельнік ваенных дзеянняў у Эрытрэі (1887) і ў Лівіі (1911).

У Першую сусветную вайну з 1915 камандаваў 15-м палком берсальераў, затым узначальваў штаб П корпуса, камандаваў брыгадамі «Трапані» і «Савана», 38-й дывізіяй (1916), IX корпусам (1918).

У 1919 годзе далучыўся да сфарміраванага Беніта Мусаліні «Саюзу ветэранаў» і хутка заняў у ім кіруючыя пазіцыі. У кастрычніку 1922 года выбраны квадрумвірам, членам «камітэта чатырох», якому даручана ваеннае кіраўніцтва фашысцкімі сквадрыстамі. Адзін з галоўных ініцыятараў і кіраўнікоў «Паходу на Рым».

З 11 лістапада 1922 па 11 лістапада 1923 года займаў пасаду Генеральнага дырэктара грамадскай бяспекі. З 1 сакавіка 1923 — сенатар. З 11 лістапада 1923 па 20 снежня 1923 года займаў пасаду Генерал-інтэндант паліцыі, а з 20 снежня 1923 па 18 чэрвеня 1924 — Глава Паліцыі. У 1923 залічаны ў фашысцкую міліцыю, 1-ы камандуючы.

З 3 ліпеня 1925 па 18 снежня 1928 — генерал-губернатар Трыпалітаніі. Камандуючы каланіяльнымі войскамі ў Трыпалітаніі з 3 ліпеня 1925 па 18 снежня 1928 года. 18 снежня 1928 — 12 верасня 1929 — намеснік Міністра калоній.

З 22 ліпеня 1928 года — дзяржаўны міністр. 12 верасня 1929 — 17 студзеня 1935 — Міністр калоній. З 18 студзеня 1935 па 27 лістапада 1935 — Вярхоўны камісар Італьянскай Усходняй Афрыкі

З 3 красавіка 1935 па 27 лістапада 1935 — Камандуючы войскамі ва Усходняй Афрыцы. Кіраваў ваеннымі аперацыямі італьянскай арміі ў Эфіопіі, у яго падпарадкаванні знаходзіліся галоўныя сілы італьянскай арміі — 4 армейскіх карпусы. Нягледзячы на поўную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, пацярпеў паражэнне і быў заменены П. Бадолья.

19391940 — Інспектар Заморскіх войскаў. У 1940—1941 камандаваў групай армій «Поўдзень», у склад якой увайшлі 3-я армія генерала К. Джэлоза, 2 армейскія карпусы і Албанская група. Пасля гэтага застаўся толькі членам Вялікага фашысцкага савета (ВФС).

З 1943 года — інспектар замежных фарміраванняў. На пасяджэнні Вялікага фашысцкага савета 25 ліпеня 1943 года прагаласаваў за адстаўку Мусаліні. Быў арыштаваны немцамі і на працэсе ў Вероне прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны з кулямёта, апошнімі словамі былі: «Жыве Італія!» (італ.: Viva l’Italia!).

Узнагароды

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Emilio De Bono // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Cavaliere di Gran Croce dell’Ordine Militare d’Italia Emilio De Bono, Maresciallo d’Italia (італ.)
  4. Grande Ufficiale dell’Ordine Militare d’Italia Emilio De Bono, Maresciallo d’Italia(італ.)
  5. Commendatore dell’Ordine Militare d’Italia(італ.)
  6. Cavaliere Ordine Militare d’Italia(італ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Члены Вялікага фашысцкага савета
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Мілан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Члены Нацыянальнай фашысцкай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Маршалы Італіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каланіяльнага ордэна Зоркі Італіі
Катэгорыя·Кавалеры Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Камандоры Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары Каралеўствы Італія
Катэгорыя·Памерлі ў Вероне