wd wp Пошук:

Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі

Гэты артыкул пра ўзнагароду Італьянскага каралеўства. Пра ўзнагароду Італьянскай рэспублікі гл. «Ордэн Зоркі Італіі». Для тэрміна «Ордэн Зоркі» гл. таксама іншыя значэнні.

Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі (італ.: l’Ordine Coloniale della Stella d’Italia) — ордэн Італьянскага Каралеўства.

Гісторыя

Заснаваны Дэкрэтам Караля Італіі Віктара Эмануіла III ад 18 студзеня 1914 года для ўзнагароджання за выдатную службу на падуладных туземных тэрыторыях (у калоніях). Узнагароджваліся толькі італьянскія грамадзяне.

Міністр калоній старшынстваваў у Савеце ордэна, які ўключаў: Першага сакратара Вялікага магістрата Ордэна Святых Маўрыкія і Лазара, канцлера Ордэна Кароны Італіі, двух членаў Савета па справах калоній, прадстаўніка Міністра замежных спраў і генеральнага дырэктара Міністэрства калоній.

Ордэн неаднаразова мадыфікаваўся.

Каралеўскім Дэкрэтам ад 9 мая 1939 года было дазволена ўзнагароджваць ордэнам замежных грамадзян.

У 1943 годзе, пасля страты Італіяй сваіх калоній, ордэн перастаў прысуджацца.

Ступені ордэна

Максімальная колькасць кавалераў

Быў усталяваны штогадовы максімум кавалераў ордэна:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рыцарскія ордэны
Катэгорыя·Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта