wd wp Пошук:

Эмануэль Сведэнборг

Эмануэль Сведэнборг (шведск.: Emanuel Swedenborg, 29 студзеня 1688 г., Стакгольм29 сакавіка 1772 г., Лондан) — шведскі рэлігійны філосаф, тэолаг і вынаходнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лютэранскага біскупа, прафесара тэалогіі. З дзяцінства цікавіўся навукамі, навучаўся па самастойна абранай праграме, што ў выніку паўплывала на фарміраванне рознабаковых ведаў. У 1709 г. скончыў Упсальскі ўніверсітэт.

У 17101715 гг. вандраваў па еўрапейскіх краінах, некаторы час жыў у Лондане, дзе вывучаў фізіку і механіку. У 17161718 гг. выдаваў у Швецыі навуковы часопіс «Паўночны Дэдал», у якім апублікаваў праект свайго лятальнага апарата. Займаў пасаду асэсара кіраўніцтва шахтамі, выконваў даручэнні пры двары Ульрыкі Элеаноры. З-за заікання адмовіўся ў 1724 г. выкладаць ва Упсальскім універсітэце.

У 1744 г. выехаў у працяглую вандроўку. Падчас знаходжання ў Нідэрландах у мроях убачыў Ісуса Хрыста, пасля чаго завёў дзённік мрояў і прыняў рашэнне займацца тэалогіяй.

Памёр у 1772 г. у Лондане пасля перанесенага інсульту.

Погляды

Эмануэль Сведэнборг меў досвед у розных навуках свайго часу, напісаў некалькі прац па мінералогіі, даследваў чалавечы мозг і адным з першых прапанаваў ідэю нейрона. Выступаў за вегетарыянства. У рэлігійных пытаннях прытрымліваўся плюралізму. У канцы жыцця сфарміраваў так званае «нябеснае вучэнне», у якім выступаў за матэрыяльнасць душы, спасціжэнне свету праз інтуіцыю і ўяўленні, казаў пра тое, што другое прышэсце Ісуса Хрыста і Страшны Суд ужо адбыліся ў духоўным свеце.

Стаўленне сучаснікаў і нашчадкаў да спадчыны Эмануэля Сведэнборга не было адназначным, паколькі многія сцверджанні ён будаваў на аснове мрой і ўяў, да якіх адносіўся надзвычай сур’ёзна. Аказаў прамы ўплыў на погляды Імануіла Канта і Джона Уэслі. Тэалагічныя працы садзейнічалі станаўленню спірытуалізму.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118620169 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 5 Emanuel Swedenborg Праверана 1 лістапада 2017.
  4. Вл. Соловьев Сведенборг, Эммануил // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 75–80.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ва Упсальскім кафедральным саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1772 годзе
Катэгорыя·Фізіёлагі Швецыі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1688 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Філосафы Швецыі
Катэгорыя·Багасловы Швецыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Вынаходнікі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эпоха Асветніцтва