wd wp Пошук:

Эмануэль Адэбаёр

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эмануэ́ль Адэбаё́р (фр.: Emmanuel Adebayor; нар. 26 лютага 1984, Ламэ, Тога) — тагалезскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Тога. Удзельнік чэмпіянату свету 2006 і неаднаразовы ўдзельнік кубкаў афрыканскіх нацый.

Кар’ера

Клубная

Выступаў за англійскі «Арсенал» (2006—2009), за французскія клубы «Манака» (2003—2006) і «Мец» (2001—2003).

Нядрэнна дэбютаваў за «Мец» у сезоне 2001/02, але яшчэ мацней ён уразіў усіх у наступным сезоне, забіўшы 13 галоў. Такой гульнёй зацікавіў «Манака». З гэтым клубам дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2003/04, а таксама быў прызнаны лепшым тагалезскім іграком года.

За «Арсенал» дэбютаваў у матчы супраць «Бірмінгем Сіці», які кананіры выйгралі з лікам 2:0, а сам тагалезец забіў адзін з галоў. У сезоне 2006/07 Адэбаёр забіў 8 мячоў у складзе «Арсенала» і з сыходам Анры стаў галоўнай ударнай сілай свайго клуба. У маі 2007 года гулец падпісаў з «Арсеналам» доўгатэрміновы кантракт.

18 ліпеня 2009 года за 25 млн фунтаў перайшоў у «Манчэстэр Сіці», дзе адразу забіў 14 галоў у Прэм’ер-лізе. Аднак у сезоне 2010/11 Адэбаёр перастаў трапляць у асноўны склад і ў студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду мадрыдскаму «Рэалу» да канца сезона з правам выкупу за 15 млн фунтаў.

25 жніўня 2011 года на правах арэнды перабраўся ў «Тотэнхэм Хотспур». 21 жніўня 2012 года «Тотэнхэм» выкупіў правы на іграка, сума здзелкі склала 5 млн фунтаў[4]. 13 верасня 2015 года кантракт паміж «шпорамі» і нападнікам быў разарваны.

У студзені 2016 года Адэбаёр падпісаў кантракт з іншым лонданскім клубам — «Крыстал Пэлас»[5]. У чэрвені 2016 года пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта[6].

Пасля зыходу з «Крыстал Пэлас» паўгода заставаўся без клуба. У студзені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Істанбул Башакшэхір»[7], які пакінуў у чэрвені 2019 года. У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Кайсерыспорам»[8], аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду.

У лютым 2020 года далучыўся да парагвайскай «Алімпіі»[9]. У чэрвені 2020 года кантракт з клубам быў разарваны[10].

Міжнародная

За нацыянальную зборную Тога пачаў гуляць у 2000 годзе. Стаў сапраўдным героем краіны, забіўшы 11 галоў у афрыканскай кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2006 і стаўшы яе найлепшым бамбардзірам, дзякуючы чаму зборная Тога ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла на мундыяль. Нягледзячы на невялікі канфлікт з кіраўніцтвам зборнай на Кубку афрыканскіх нацый 2006, Эмануэль стаў капітанам зборнай.

Дасягненні

Рэал Мадрыд:

Зноскі

  1. Emmanuel Adebayor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. EMMANUEL SHEYI ADEBAYOR // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Sheyi Emmanuel Adebayor // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Tottenham confirm signing of Emmanuel Adebayor from Manchester City in deal worth £9m. Telegraph
  5. Адебайор перешел в «Кристал Пэлас». by.tribuna.com
  6. Адебайор и Шамах покинули «Кристал Пэлас», Одемвинги ушел из «Сток Сити», Демичелис — из «Ман Сити». by.tribuna.com
  7. Эммануэль Адебайор подписал контракт с «Истанбул Башакшехир». football.by
  8. Адебайор перешел в «Кайсериспор». by.tribuna.com
  9. Адебайор перешел в парагвайскую «Олимпию». by.tribuna.com
  10. Адебайор покинул «Олимпию» из Парагвая из-за коронавируса в стране. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсерыспор
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Мец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпія Асунсьён
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Тога
Катэгорыя·Ігракі зборнай Тога па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тога