wd wp Пошук:

Эмануэль-Жазеф Сіес

Эмануэль-Жазеф Сіес, шырока вядомы як абат Сіес, l’abbé Sieyès (фр.: Emmanuel Joseph Sieyès; 3 мая 1748, Фрэжус20 чэрвеня 1836, Парыж) — французскі палітычны дзеяч. Больш правільнае, хоць менш распаўсюджанае вымаўленне — Сіеес [sjejɛs].

Біяграфія

Навучаўся ў каталіцкай семінарыі ў Парыжы і па волі родных, супраць уласнага жадання, стаў святаром; быў затым генеральным вікарыем біскупа Шартрскага. У 1788 годзе Сіес з’яўляўся дэпутатам ад духавенства ў правінцыйным сходзе ў Арлеане. Да гэтага часу адносіцца з’яўленне шэрагу брашур, напісаных Сіесам з нагоды склікання Генеральных Штатаў: гэтыя сачыненні Сіеса аказалі вельмі моцны ўплыў на народ, асабліва брашура «Essai sur les privilèges» («Эсэ пра прывілеі», 1788) і памфлет «Qu’est ce que le tiers-état?» («Што такое трэцяе саслоўе?», сту. 1789), які змяшчаў вядомыя радкі: «Што такое трэцяе саслоўе? Усё. Чым яно было дагэтуль пры існым парадку? Нічым. Што яно патрабуе? Стаць чым-небудзь».

Стаўшы дзякуючы гэтым брашурам адным з кіраўнікоў грамадскай думкі ў Францыі, Сіес быў абраны ў Нацыянальны сход у якасці прадстаўніка трэцяга саслоўя ад горада Парыжа. Быў адным з найбольш дзейных членаў нацыянальнага сходу і набыў значны ўплыў, пры гэтым, не быў выдатным аратарам. Ён прыклаў руку да стварэння Нацыянальнай гвардыі, новага размеркавання падаткаў, араганізацыі муніцыпалітэтаў, падзелу тэрыторыі Францыі на дэпартаменты і інш. Ён склаў клятву, якую далі дэпутаты 20 чэрвеня 1789 года, — не разыходзіцца, пакуль Францыі не будзе дадзена новая канстытуцыя; ім жа прапанавана было дэпутатам прыняць для Генеральных Штатаў назву нацыянальнага сходу (17 чэрвеня 1789 года). Брашура Сіеса «Reconnaissance et exposition des droits de l’homme et du citoyen» (ліпень 1789 года) стала папярэдніцай «дэкларацыі правоў чалавека».

Адзін з заснавальнікаў Якабінскага клуба, у ліпені 1791 года ён перайшоў у Клуб фельянаў, затым належаў да «балота», якое ўхілялася ад вызначэння сваёй палітычнай пазіцыі. У 1789—1790 гадах выступаў за ўвядзенне маёмаснага цэнзу для ўдзелу ў выбарах. У 1790 годзе Сіес быў пэўны час прэзідэнтам Нацыянальнага сходу. Ад прапанаванай яму ў 1791 годзе пасады канстытуцыйнага парыжскага біскупа Сіес адмовіўся. Абраны ў Канвент, Сіес у студзені 1793 года падаў голас за пакаранне смерцю караля. У час тэрору Сіес не прымаў актыўнага ўдзелу ў палітыцы і здолеў пазбегнуць гільяціны (пазней на пытанне, што ён рабіў у эпоху тэрору, ён адказаў: “Я жыў”). Пасля падзення Рабесп’ера ён стаў членам Камітэта грамадскага выратавання1795 годзе: з 5 сакавіка па 3 ліпеня і са 2 жніўня па 26 кастрычніка — роспуск Канвента) і браў удзел у мірных перамовах, якія адбываліся ў Базелі з Прусіяй і Іспаніяй. У перыяд з 20 красавіка па 04 мая 1795 года займаў пасаду старшыні Канвента. Ад складання канстытуцыі III года Сіес адмовіўся гэтак жа, як і ад уступлення ў Дырэкторыю і ад пасады міністра замежных спраў. Абраны ў Савет пяцісот, ён працаваў у розных камітэтах, а ў 1797 годзе быў прэзідэнтам гэтага савета. У тым жа годзе на жыццё Сіеса быў здзейснены замах абатам Пуль (Poulie), які раніў яго ў руку і ў грудзі.

Сіес быў[2] членам вядомага масонскага ложа «Дзевяць Сясцёр»[3].

У наступным годзе Сіес быў пасланы ў Берлін паўнамоцным міністрам, з даручэннем дамагчыся калі не саюза, дык хоць бы нейтралітэту Прусіі, што яму і ўдалося. Пасля вяртання ў Францыю Сіес быў абраны дырэктарам на месца Рэбеля (у 1799 годзе) і ў час падрыхтоўкі да перавароту 18 брумера стаяў на баку Банапарта, якому аказаў вельмі істотную падтрымку сваім уплывам на дэпутатаў; ён жа склаў праект новай канстытуцыі, істотна, зрэшты, зменены Банапартам. Пасля перавароту Сіес стаў адным з трох часовых консулаў, але не меў ніякай сапраўднай улады. Банапарт прызначыў яго сенатарам і даў яму вельмі прыбытковы дзяржаўны маёнтак Крон (Crosne). Пасля Сіес быў некаторы час прэзідэнтам сената, а ў 1808 годзе атрымаў тытул графа Імперыі. Ён быў таксама членам Французскай акадэміі. Пасля другой рэстаўрацыі Сіес, выгнаны з Францыі як манархазабойца, пасяліўся ў Бруселі і вярнуўся ў Парыж толькі пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года.

Працы

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11879714X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Daniel Ligou, ed. Dictionnaire de la franc-maçonnerie (Paris : Presses Universitaires de France, 1987)
  3. Louis Amiable, Une loge maçonnique d’avant 1789, la loge des Neuf Sœurs (Les Editions Maçonnique de France, Paris 1989)

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Альбер дэ Бамет
29-ы Старшыня Нацыянальнага сходу
8 чэрвеня 179020 чэрвеня 1790
Пераемнік:
Луі Мішэль Лепелецье дэ Сен-Фаржо
Папярэднік:
Франсуа-Антуан дэ Буасі д’Англа
65-ы Старшыня Канвента
20 красавіка 17955 мая 1795
Пераемнік:
Тэадор Вернье(англ.) бел.
Папярэднік:
Поль Барас (в. а..)
Філіп Антуан Мерлен дэ Дуэ
17-ы Старшыня Дырэкторыі
20 чэрвеня 179923 верасня 1799
Пераемнік:
Луі Жэром Гае
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фрэжусе
Катэгорыя·Масоны ВУФ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Графы Імперыі (Францыя)
Катэгорыя·Члены Ахавальнага сената
Катэгорыя·Члены Акадэміі маральных і палітычных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1836 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Члены Нацыянальнага Канвента
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Постаці Вялікай французскай рэвалюцыі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу ад трэцяга саслоўя (1789—1791)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Члены Дырэкторыі