wd wp Пошук:

Эліяс Магнус Фрыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыс.

Э́ліяс Ма́гнус Фрыс[12] (шведск.: Elias Magnus Fries, 17941878) — шведскі батанік і міколаг, «бацька мікалогіі».

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пастара.

Адукацыю атрымаў у Лундзе; у 1814 годзе атрымаў званне прыват-дацэнта.

У 1834 годзе ён ужо быў прафесарам практычнай эканоміі ва Упсальскім універсітэце, а ў 1851 годзе заняў месца прафесара батанікі і дырэктары музея і батанічнага саду таго ж універсітэта.

З 1859 года да смерці ён жыў у адстаўцы ва Упсале[13].

Фрыс працаваў ва ўсіх галінах батанікі; ён упершыню ўвёў у Швецыі натуральную класіфікацыю раслін і вывучэнне марфалогіі. Яго праца «Systema orbis vege tabilis» (Лунд, 1825(лац.) ) — класічная праца таго часу.

Па лішайнікам Фрыс выдаў: «Lichenographia Europaea reformata» (Лунд і Грэйфсвальд, 1831(лац.) ); «Lichenes Suecciae eksiccati» (Лунд, 1824—1833(лац.) ).

Фрыс асабліва вядомы сваімі працамі ў вобласці мікалогіі, ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў. Першая яго мікалагічная праца «Observationes Mycologicae» (Капенгаген, 1815—1818; 2-ое выд., 1828(лац.) ), але самая каштоўная — гэта «Systema Mycologicum» (Лунд і Грэйфсвальд, 1821—1830(лац.) ; «Мікалагічная сістэма») — дата яе публікацыі з’яўляецца зыходным пунктам наменклатуры для большасці груп грыбоў (падобна таму, як дата публікацыі працы Species Plantarum К. Лінея — зыходная дата наменклатуры для сасудзістых раслін[14]). Затым ідуць «Elenchus Fungorum» (Грэйфсвальд, 1828(лац.) ); «Novae Symbolae Mycologicae» (1851(лац.) ); «Icones selectae Hymenomycetum nondum delineatorum» (1867—1875(лац.) ).

Даследаванню скандынаўскай флоры прысвечаны наступныя сачыненні: «Flora hollandica» (Лунд, 1817(лац.) ); «Novitiae florae Suecciae» (Лунд, 1828(лац.) ); «Flora Scanica» (Упсала, 1836(лац.) ); «Summum vegetabilium Scandinaviae» (Стакгольм і Лейпцыг, 1846—1848(лац.) ); «Herbarium normale» (Упсала, 1896(лац.) ), які ўключае экзэмпляры найбольш рэдкіх скандынаўскіх раслін.

Са шматлікіх манаграфій увагі заслугоўваюць: «Symbolae ad historiam Hieraciarum» (Упсала, 1848(лац.) ); «Monographia Hymenomycetarum Suecciae» (Упсала, 1857—1863(лац.) ); «Sveriges öltiga ochgiftiga Svanipar» (Стакгольм, 1860(шведск.) ).

Фрыс быў таксама вядомы як добры аратар і знаўца лацінскай мовы. У 1847 годзе яго абралі ў лік васямнаццаці шведскіх акадэмікаў[13].

У 1850 годзе Фрыс быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[14].

Зноскі

  1. 1 2 Eriksson G. Elias M Fries — 1917. — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
  2. 1 2 Elias Fries // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Eriksson G. Elias M Fries — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
  4. Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  5. Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/7 (1874-1879), bildid: 80002756_00145 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  6. Fries, Elias MagnusSvenska gravar. Праверана 30 ліпеня 2020.
  7. Elias Fries 1794–1878. Botaniker, mykologШведская царква. Праверана 26 мая 2019.
  8. Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  9. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  10. Elias M Fries // Svenskt biografiskt lexikon, Dictionnaire biographique suédois, Dictionary of Swedish National Biography, Ruotsin kansallisbiografia — 1917.
  11. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  12. У літаратуры часта сустракаецца напісанне прозвішча як «Фрыз».
  13. 1 2 Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907..
  14. 1 2 Эліяс Магнус Фрыс (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі(Праверана 13 жніўня 2009)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1794 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Батанікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Ліхенолагі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Выпускнікі Лундскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых могілках (Упсала)
Катэгорыя·Міколагі Швецыі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных