wd wp Пошук:

Элін Пялін

Элі́н Пялі́н (балг.: Елин Пелин; сапраўднае імя Дзімітр Іваноў Стаянаў (балг.: Димитър Иванов Стоянов); 8 ліпеня 1877, с. Байлава, Асманская імперыя — 3 снежня 1949, Сафія, Балгарыя) — балгарскі пісьменнік. Акадэмія Балгарскай АН (1940).

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Родны дом Эліна Пяліна ў Байлава

Элін Пялін нарадзіўся 8 ліпеня 1877 года ў Байлаве, невялікім сяле пад Сафіяй. Пры хрышчэнні атрымаў імя Дзімітр Іваноў Стаянаў. Бацька — Іван Стаянаў, больш вядомы як Ёта Варджыята — земляроб, муляр, цясляр і вынаходнік. Вядомы яго праект вятрака, пазней апісаны ў аднайменным апавяданні яго сына. У сям’і Стаянавых высока шанавалася адукацыя. Пазней Элін Пялін згадваў, што ў той час яго бацька быў адзіным пісьменным чалавекам у сяле. У дзяцінстве ў Эліна Пяліна было шмат кніг: «Пад няволяй» Івана Вазава, а таксама сачыненні Любена Каравелава і Хрысты Боцева. Атрымаў пачатковую адукацыю ў родным сяле, а затым у 1890—1891 гадах вучыўся ў гімназіі ў Софіі, у 1892—1894 гадах у Злаціцы, якую так і не скончыў. У гэтыя гады захапіўся балгарскай і рускай літаратурай. З 1895 па 1896 працаваў настаўнікам у Байлаве. У 1896 годзе спрабаваў паступіць у Рысавальнае вучылішча. Маляванне, нароўні з чытаннем, было адным з яго ўпадабаных заняткаў. Аднак Стаянава не прынялі ў вучылішча, і ён быў вымушаны вярнуцца ў сяло, дзе напісаў свае першыя літаратурныя творы. З восені 1899 года пражывае ў Сафіі, дзе сутыкаецца з фінансавымі праблемамі.[5]

У Сафіі

Кружок «Развигор» паміж 1921 і 1924 гг.:(злева направа) Парсюк Т., Стаянаў Д., Балабанаў А., Мітаў Д.
Магіла Дзімітра Стаянава

У перыяд з 1904 па 1905 Дзімітр Стаянаў выпускае часопіс «Сельская гутарка» ў Самакаве. Дзякуючы хадайніцтву Івана Шышманава атрымлівае месца бібліятэкара ва Універсітэцкай бібліятэцы (1903—1907), у 1906 годзе быў у камандзіроўцы ў Францыі, падчас якой наведаў Парыж і Нансі. У 1905 годзе разам з Аляксандрам Бажынавым Дзімітр Стаянаў на працягу дваццацідзённага тура наведвае Італію — Венецыю і Фларэнцыю. Разам з Пеём Яваравым у перыяд з 1910 па 1916 працуе апекуном сховішча Нацыянальнай бібліятэкі. У 1924 годзе стаў наглядчыкам дому-музея Івана Вазава, дзе прапрацаваў дваццаць гадоў аж да сыходу на пенсію. У кастрычніку 1944 года, пасля перавароту 9 верасня, Станіслаў Вірхаў спрабаваў здзейсніць замах на Эліна Пяліна, прыхільніка манархіі, але замест яго забіў Барыса Руменава.[6] У 1940 годзе стаў членам Балгарскай акадэміі навук. У тым жа годзе ўзначаліў Саюз балгарскіх пісьменнікаў. Дзімітр Стаянаў памёр 3 снежня 1949 года ў Сафіі, ва ўзросце 72 гадоў.

Творчасць

Друкаваўся з 1895 года. Зборнік «Апавяданні» (т. 1—2, 19041911), аповесці «Геракавы» (1911), «Зямля» (1922) пра сацыяльнае расслаенне вёскі, пратэст сялян супраць прыгнёту. У зборніку вершаў у прозе «Чорныя ружы» (1928), зборнікі апавяданняў «Пад манастырскай лазою», «Я, ты, ён» (абодва 1936) абараняў гуманізм, асуджаў дэкадэнцтва, дэспатызм манарха-фашыстаў. Пісаў для дзяцей.

Пераклады

На беларускую мову яго асобныя вершы і апавяданні пераклалі Н. Гілевіч, В. Нікіфаровіч.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Elin Pelin // Proleksis enciklopedija — 2009.
  3. Елин Пелин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Елин Пелин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Литературные страницы: Писатель-классик Елин Пелин
  6. Костенцева Р., Величков П. Мой родной город София. — Рива, 2008. — 269 с. ISBN 9789543202065

Літаратура

Беларускія пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Бібліятэкары Балгарыі
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сафійскай вобласці
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі Балгарыі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Балгарыі
Катэгорыя·Памерлі ў Сафіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Сафіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асманскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня