wd wp Пошук:

Элеанора Антонаўна Бацян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бацян. Элеанора Антонаўна Бацян (нар. 15 чэрвеня 1933, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1], у 1959 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. У 19521969 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19591992 гадах архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў генпланаў і прамвузлоў[2] у інстытуце «Белпрампраект»[3][1].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года. Пражывае ў Мінску[2].

Творчасць

Асноўныя работы: прамысловыя вузлы — Усходні ў Брэсце (1964, у сааўтарстве; прэмія СМ СССР 1977)[3], «Шабаны» (1966) у Мінску[2], у г. Асіповічы (1978)[3], Магілёве, Рэчыцы[1], Смаргоні, Лідзе[2], прамысловыя прадпрыемствы ў раёне Слуцкай шашы (1970); заводы: асфальта-бетонны (1978), буйнапанэльнага домабудавання (1976), санзагатовак (1975) і вытворчая база «Мінскметрабуда» ў прамвузле «Шабаны»[1] ў Мінску, заводы «Рамбудгідрамаш» і жалезабетонных вырабаў у г.п. Коханава (1975)[2], па вытворчасці металічнага парашку ў Маладзечне (1979[2]) і Мінску (1985), электралямпавы ў Брэсце (1980)[3]; НДІ парашковай металургіі (1979)[2], будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1980[2], будаўніцтва 1988), фабрыка каляровага друку (1978[2], будаўніцтва 1988, абодва ў сааўт.) у Мінску і інш[3].

Узнагароды

Узнагароджана граматамі Дзяржбуда БССР, дыпломам Саюза архітэктараў БССР за навукова-вытворчае аб’яднанне «Цэнтр», медалём «Ветэран працы», бронзавым медалём ВДНГ СССР. За праектаванне і будаўніцтва Усходняга прамысловага вузла ў г. Брэсце ў складзе творчага калектыва ўзнагароджана прэміяй Савета Міністраў СССР[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Ботян Элеонора Антоновна
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Ботян Элеонора Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Бацян Элеанора Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы