wd wp Пошук:

Эладэя канадская

Эладэ́я канадская, Вадзяная зараза[3] (Elodea canadensis) — від раслін роду Эладэя (Elodea) сямейства Жабнікавыя.

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны, апушчаныя ў ваду. Сцёблы доўгія, галінастыя. Лісце падоўжнае, празрыстае, сабранае пераважна ў кальчакі. Жаночыя кветкі адзіночныя, дробныя, на доўгіх кветаножках. Мужчынскія кветкі амаль сядзячыя. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Расліна на спецыяльных парастках у вегетатыўны перыяд утварае пупышкі і маладое лісце і апускаецца на дно вадаёма, дзе знаходзіцца да пачатку наступнага вегетатыўнага перыяду.

Распаўсюджванне і экалогія

Радзімай эладэі канадскай з’яўляецца Паўночная Амерыка. У сярэдзіне 19 стагоддзя расліна была занесена ў Еўропу, адкуль пашырылася ў Азію, Аўстралію і Афрыку. Хутка размнажаючыся вегетатыўна, расліна запаўняе вадаёмы і перашкаджае суднаходству і рыбалоўству, за што атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».

Выкарыстанне

Зялёную масу раслін выкарыстоўваюць на корм і ў якасці ўгнаення. Вырошчваецца ў акварыумах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Флора Аўстраліі
Катэгорыя·Водныя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Жабнікавыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных