wd wp Пошук:

Жабнікавыя

Жабнікавыя[3] (Hydrocharitaceae) — сямейства водных кветкавых раслін.

Апісанне

Шматгадовыя ці радзей аднагадовыя прэснаводныя ці марскія травы, цалкам ці часткова пагружаныя ў ваду. Лісты прыкаранёвыя ці сцябловыя, пачарговыя, процілеглыя ці кальчакаватыя, часам дыферэнцыраваныя на чаранок і пласцінку. Кветкі буйныя, сярэдняга памеру, ці дробныя і несамавітыя, адзіночныя (асабліва жаночыя кветкі) ці сабраныя ў цымозныя паўпарасонікі (асабліва мужчынскія кветкі), забяспечаны пакрывалам з 1 ці 2 свабодных лісцікаў (брактэй) ці з двух больш-менш зрослых лісцікаў, аднаполыя (двухдомныя, часам аднадомныя), радзей двухполыя, актынаморфныя ці злёгку зігаморфныя, цыклічныя, звычайна трохчленныя. Калякветнік, як правіла, складаецца з трох свабодных чашалісцікаў і трох белых ці афарбаваных пялёсткаў. Тычынак 2, 3 ці шмат. Гінецэй з 3 (2-6, да 15-20) карпел, паракарпны. Завязь ніжняя, са шматлікімі семязачаткамі. Плады сухія ці сакавітыя, застаюцца пад вадой.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жабнікавыя