wd wp Пошук:

Эдыкт аб талерантнасці

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эдыкт аб талерантнасці.

Эдыкт аб талерантнасці

Эдыкт аб талерантнасці (ням.: Toleranzpatent) — дакумент, выдадзены імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Іосіфам II 13 кастрычніка 1781 года[1]. Эдыкт фактычна завяршыў Контррэфармацыю ў Габсбургскай імперыі. Гэты дакумент натхніў асветніцкія ідэалы Іосіфа II (іосіфізм), і ў наступным года ён выдаў Талеранцыйны эдыкт.

Паводле эдыкта евангелісты (лютэране і кальвіністы), а таксама праваслаўныя, якія насялялі Цыслейтанскую частку імперыі Габсбургаў, атрымалі свабоду вызнання[2], мажлівасць будаўніцтва дамоў малітвы і ўрэгулявання стасункаў з пануючай Каталіцкай царквой (напрыклад, належныя плацяжы). Прыхільнікі гэтых веравызнанняў былі практычна ўраўнаваныя ў грамадзянскіх правах з каталікамі: атрымалі магчымасць валодаць маёнткамі, займацца рамёствамі, пражываць у гарадах, атрымліваць навуковыя званні і займаць дзяржаўныя пасады. Тым не менш, каталіцтва заставалася дзяржаўнай канфесіяй, і дамы малітвы іншых канфесіяў маглі будавацца толькі з пэўнымі абмежаваннямі: напрыклад, галоўны ўваход нельга было рабіць з боку вуліцы, таксама былі забароненыя вежы (хоць у Драгомыслі такі дазвол быў атрыманы).

Прыклад «талеранцыйнага» дому малітвы ў вёсцы Фрэзах (Аўстрыя)

Пасля выдання эдыкта на тэрыторыі Цыслейтаніі зборы паўсталі ў такіх мясцінах, як Вена, Верхняя Аўстрыя, Трыест і Прага. Агулам за тры гады пасля выдання эдыкта ў Аўстрыі і па-за Аўстрыйскай Сілезіяй паўстала 50 збораў. Ва ўсходняй частцы Аўстрыйскай Сілезіі — на Цешынскай Сілезіі — знаходзілася найбольшая на той час суполка лютэранаў на тэрыторыі Цыслейтаніі. Гэтую правінцыю ад астатніх адрознівала тое, што тут ужо існавала г. зв. царква ласкі (Царква Ісуса ў Цешыне), таму эдыкт быў тут прыняты ў іншай фармулёўцы[3]. Дзякуючы выданню Эдыкта аб талерантнасці да цешынскай царквы далучыліся новыя зборы рэгіёну: у Бельскай, Яважы, Блудавіцах, Комарнай Льготцы, Вісле, Быстржыцах, Устрані, Галешаве, Наўсях, Драгомыслі, Старой Бельскай. У заходняй, опаўскай частцы правінцыі паўстаў толькі адзін збор у Голчавіцах (па-нямецку: Hillersdorf).

У наступныя гады выдадзеныя яшчэ некалькі дэкрэтаў, дапаўняючых эдыкт, у тым ліку з мэтай стрымання далейшага развіцця евангельскай царквы на тэрыторыі дзяржавы. Поўнае ўраўнаванне ў рэлігійных правах адбылося ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў пару Вясны народаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Jürgen Habermas. Intolerance and discrimination // International Journal of Constitutional Law. — Oxford University Press and New York University School of Law, 2003. — В. 1. — Т. 1. — С. 2. — DOI:10.1093/icon/1.1.2
  2. Stephen R. Burant, ed. Enlightened Absolutism(нявызн.). GPO for the Library of Congress. Праверана 21 красавіка 2013.
  3. Michejda, 1992

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Аўстрыйская імперыя
Катэгорыя·Гісторыя права
Катэгорыя·Права Венгрыі
Катэгорыя·Права Аўстрыі
Катэгорыя·Канфесійнае права
Катэгорыя·Гісторыя хрысціянства
Катэгорыя·Падзеі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Падзеі 1781 года