wd wp Пошук:

Эдуард фон Бём-Эрмалі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бём.

Барон (з 1917) Эдуа́рд фон Бём-Э́рмалі (ням.: Eduard Freiherr von Böhm-Ermolli, 12 лютага 1856, Анкона — 9 снежня 1941, Тропау) — аўстрыйскі военачальнік, генерал-фельдмаршал.

Біяграфія

Эдуард Бём-Эрмалі сярод аўстра-венгерскіх і нямецкіх генералаў пасля ўзяцця Львова. 1915 год

Нарадзіўся ў сям’і паходзячага з Куневальда(польск.) бел. маёра Эдуарда Бёма, узведзенага за адвагу ў Бітве пры Навары з ніжніх чыноў у афіцэры і выслужыўшагася пасля да падаравання дваранства 14 верасня 1885 года (для тытулавання было абранае ўласнае прозвішча з далучэннем дзявочага прозвішча жонкі, Марыі-Жозефы Эрмалі).

Вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Санкт-Пёльтэне, затым у Тэрэзіянскай акадэміі. 1 верасня 1875 года выпушчаны лейтэнантам у 4-ы драгунскі Эрцгерцага Альбрэхта полк (Вельс). У 1878 годзе скончыў курс акадэміі генеральнага штаба. З 1880 года служыў у генеральным штабе, з 1891 года — у кавалерыйскай інспекцыі. З 1896 — камандзір 3-га ўланскага палка. З 1901 — камандзір 16-й кавалерыйскай брыгады ў Прэсбурге. З лістапада 1905 года — камандзір 7-й кавалерыйскай дывізіі ў Кракаве. З красавіка 1909 года — камандзір 12-й пяхотнай дывізіі. З лістапада 1911 года — камандзір 1-га пяхотнага корпуса ў Кракаве і член Тайнага савета. 1 мая 1912 года ўзведзены ў генералы ад кавалерыі.

Першая сусветная вайна

З пачаткам Першай сусветнай вайны прызначаны камандуючым 2-й арміяй, якой камандаваў да мая 1918 года. У пачатку вайны яго армія была адпраўлена супраць Сербіі, згодна з аўстрыйскім ваенным планам «Б», але неўзабаве яе прыйшлося вярнуць і адправіць на Усходні фронт для адбіцця рускага наступлення ў Галіцыі. Камандаваў арміяй у Карпацкай аперацыі, падчас аўстра-германскага наступлення ў 1915 годзе і рускага наступлення 1916 года. Генерал-палкоўнік (1 мая 1916 года). У жніўні 1917 года яму падараваны баронскі тытул — Freiherr, а 31 студзеня 1918 года Бём-Эрмалі быў выраблены ў генерал-фэльдмаршалы.

У выніку канфліктаў з германскім камандаваннем, фельдмаршал Бём-Эрмалі загадам імператара Карла быў зняты з пасады камандуючага 2-й арміяй, яго пасаду заняў генерал ад інфантэрыі Альфрэд Краўс. 2-я армія была пераназваная ва Усходнюю армію.

Між войнамі

Пасля вайны пасяліўся ў Опаве (Трапау) у Чэхаславакіі, атрымліваў ад чэшскага ўрада пенсію. Пасля анэксіі Судэцкай вобласці Германіяй (1938) атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала вермахта (адзіны з аўстрыйскіх камандуючых), а таксама шэфства над дыслакаваным у Трапау 28-м пяхотным палком.

Памёр 9 снежня 1941 года ў Вене, пахаваны ў Трапау, магіла не захавалася.

Герб фон Бём-Эрмалі

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116220791 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Eduard von Böhm-Ermolli // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116220791 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116220791 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Аўстрыйская арыстакратыя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 1-й ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Анкона
Катэгорыя·Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных