wd wp Пошук:

Эдуард Фрэдэрык Ліндлі Вуд Галіфакс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галіфакс. Эдуард Вуд, з 1944 1-й граф Галіфакс (англ.: Edward Frederick Lindley Wood, 1st Earl of Halifax; 16 красавіка 1881- 23 снежня 1959) — англійскі палітык, адзін з лідараў кансерватараў. У 1925 яму быў прысвоены тытул барон Ірвін, у 1934 — віконт Галіфакс, у 1944 — граф Галіфакс.

Біяграфія

Эдуард Вуд быў унукам дзяржсакратара па справах Індыі Чарлза Вуда. У 1925—1930 лорд Ірвін быў генерал-губернатарам і віцэ-каралём Індыі. Імкнуўся замацаваць за ёй статус дамініёна, процідзейнічаў руху за незалежнасць. У 1930 г. пасадзіў у турму Махатму Гандзі, калі той правёў 200-мільны (321,8 км) «саляны паход» у знак пратэсту супраць брытанскай манаполіі на продаж солі. Затым быў прыхільнікам прымірэння — спробаў Невіла Чэмберлена задаволіць патрабаванні дзяржаў восі. Лорд Галіфакс быў міністрам замежных спраў у яго кансерватыўным кабінеце ў 1938—1940 гг., пасля таго як Энтані Ідэн падаў у адстаўку з-за нежадання ісці на перамовы з еўрапейскімі дыктатарамі. Пагадзіўся на далучэнне да нацысцкай Германіі Аўстрыі ў 1938 г. (аншлюс) і на акупацыю Гітлерам часткі Чэхаславакіі паводле Мюнхенскага пагаднення.

Адмовіўся ад запрашэння прыехаць на перамовы ў Маскву, перададзенага савецкім кіраўніцтвам праз пасла І. М. Майскага 12 чэрвеня 1939 г. Падчас Другой сусветнай вайны быў паслом у ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 E. F. L. Wood, 1st Earl of Halifax // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lord Halifax Dies of Chest IllnessCardiff: Reach plc, 1959. — Iss. 28150. — P. 3.
  4. 1 2 3 4 5 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005) — Форын Офіс.
Папярэднік:
Філіп Кер
Пасол Вялікабрытаніі ў ЗША
1940—1946
Пераемнік:
Арчыбальд Кларк Кер
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Памерлі 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Лідары Палаты лордаў
Катэгорыя·Паслы Вялікабрытаніі ў ЗША
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэване
Катэгорыя·Генерал-губернатары Індыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віцэ-каралі Індыі
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі