wd wp Пошук:

Эдуард Іосіфавіч Збароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Збароўскі. Эдуард Іосіфавіч Збароўскі — выкладчык, доктар медыцынскіх навук прафесар кардыялогіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі энергаінфармацыйных навук. Аўтар прац па прафілактычнай кардыялогіі, рэабіліталогіі і медыка-сацыяльнай ахове чалавека, у тым ліку 8 манаграфій, шэрагу брашур, 8 вынаходак, частка сумесна з супрацоўнікамі БДУ.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1938 года ў в. Ліхаўня Нараўлянскага раёна сучаснай Гомельскай вобласці. З адзнакай скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) у 1967 годзе. Пасля заканчэння дзесяць год працаваў у МДМІ. Спачатку ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка, потым урача-кардыёлага і, нарэшце, навуковага супрацоўніка кафедры факультэцкай тэрапіі МДМІ. У 1971 годзе стаў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам навукова-даследчай лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання МДМІ, на базе якой у 1977 годзе ім было арганізавана першая ў Рэспубліцы Беларусь установа па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў (БелНДІ кардыялогіі).

У 1972 г. паспяхова абараніў званне кандыдата навук з дысертацыей па тэме: «Метадычныя аспекты ацэнкі пругкіх уласцівасцяў артэрыяльных сасудаў пры гіпертанічнай хваробе і атэрасклерозе», а ў 1984 г. — званне доктара медыцынскіх навук з дысертацыей па тэме: «Распаўсюджанасць і метадычныя аспекты першаснай прафілактыкі ішэмічнай хваробы сэрца ў папуляцыі мужчын з улікам індывідуальных (канстытуцыяльных) асаблівасцяў арганізма». У 1986—1998 гг. займаў пост дырэктара БелНДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (БелНДІЭПІ, сучаснаага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі). Кіраваў Рэспубліканскімі навукова-тэхнічнымі праграмамі па рэабілітацыі інвалідаў у 1991—1998 гг.

З 1999 г. з’яўляецца прафесарам Дзяржайнага інстытута кіраўніцтва і сацыяльных тэхналогій[1](ДІКСТ) БДУ. У тым жа годзе ім была арганізавана і ўзначалена кафедра сацыяльнай работы ДІКСТ[1] БДУ.

Сям’я

Са сваёй жонкай — Людмілай Сцяпанаўнай, Эдуард Збароўскі пазнаёміўся яшчэ падчас вучобы ў МДМІ, на першым курсе. Будучы студэнтамі, яны праводзілі эксперыменты па даследванню страўнікавага сока. Пазней, адгаварыўшы яе паступать у аспірантуру, залажыў аснову дужай сям’і медыцынскіх супрацоўнікаў. Дзеці, і некаторыя ўнукі Збароўскіх заняты ў сферы медыцыны: сын Канстанцін — загадчык кафедры рэабіліталогіі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій[1] БДУ, дачка Таццяна — працуе афтальмолагам, а ўнук Дзмітрый ─ у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Навуковая дзейнасць

Работа прафесара накіравана на прафілактыку і папярэджанне сардэчна-сасудзістых і іншых неінфекцыйных захваранняў, дэфектаў здароў’я, цяжкасці інваліднасці, развіццё тэхналогій медыцынскай і сацыяльнай аховы ліц, вядучы грамадскі абмежаваны вобраз жыцця з прычыны прыроджаных дэфектаў, перанесеных захваранняў і траўм. Пад яго навучным кіраўніцтвам распрацавана і ажыццёўлена першая ў рэспубліцы навукова-тэхнічная праграма для падтрымкі такіх людзей — «Рэабілітацыя» (1991—1995), праведзен кантроль становішча здароў’я механізатараў роднага раёна ў першыя некалькі лет пасля аварыі на ЧАЭС.

Навуковыя інтарэсы

Выкладаемыя дысцыпліны

Грамадзянская дзейнасць

З’яўляецца галоўным спецыялістам Міністэрства аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь па Агульнанацыянальнай праграме інтэграванай прафілактыкі неінфекцыйных захваранняў (СІНДІ), каардынуемай СААЗ. Быўшы прызначаным на пост дырэктара НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў прыкладаў усе намаганні да переасэнсавання практыцы рэабілітаціі, каб укласці ў гэта паняцце не толькі лячэне, але і дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі з інтэграцыей у грамадства і пошукам працоўнага месца. Ініцыяваў і ўдзельнічаў у распрацоўке першых рэспубліканскіх законаў аб сацыяльнай ахове інвалідаў (прыняты ў 1991[2] г. і 1994[3] г.) і дзяржаўнай праграмы Рэспублікі Беларусь па іх рэалізацыі. Распрацаваў стратэгію медыка-сацыяльнай аховы насельніцтва, зрабіў яе базай арыенціры хрысціанскай маралі, генеалогію, соціовіталогію. Вынікі працы былі выкладзены ім у цыкле работ «Этика здоровья». З’яўляецца членам Міжведамаснага савет па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Міждзяржаўнага каардзінацыйнага савета па прафілактыке неінфекцыйных захваранняў пры Савеце па супрацоўнініцтву у галіне аховы здароў’я СНД, членам Беларускай асацыяціі сацыяльных прцоўнікаў.

Ушанаванне

Імя і фатаграфія Эдуарда Збароўскага ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы нараўляцаў[4].

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 3
  2. «О социальной защите инвалидов в Республике Беларусь» Архівавана 9 жніўня 2017.
  3. «О предупреждении инвалидности и реабилитации инвалидов» Архівавана 9 жніўня 2017.
  4. Аллея Славы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Акадэмікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя