wd wp Пошук:

Эдмунд Леапольдавіч Фрык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрык. Эдмунд Леапольдавіч (Эдмунд Эміліян) Фрык (15 кастрычніка 1840Гродзенская губерня — каля 1920, Каўнас) — літоўскі і беларускі інжынер, архітэктар. Бацька літоўскага архітэктара Эдмунда Альфонса Фрыка(літ.) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1840 года ў Гродзенскай губерні ў шляхецкай сям’і рэфармацкага веравызнання(англ.) бел.. Пасля заканчэння курсу ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі паступіў у 1858 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Адтуль выпушчаны ў 1863 годзе са званнем архітэктурнага памочніка і з правам на чын X класа. Службовую дзейнасць Э. Фрык пачаў у пермскай будаўнічай і дарожнай камісіі, а з пераўтварэннем яе ў будаўнічае аддзяленне губернскага праўлення складаўся малодшым інжынерам. З 1870 года Э. Фрык прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў і адкамандзіраваны ў галоўнае таварыства расійскіх чыгунак на пасаду начальніка дыстанцыі Варшаўскай чыгункі. Тут праслужыў да 1890 года.

Некаторы час Э. Фрык складаўся пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце(руск.) бел. і займаўся прыватнымі працамі. У 18951899 гадах займаў пасаду віцебскага губернскага інжынера(руск.) бел.. З перапынкамі з 1875 года жыў у Каўнасе, дзе займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай[1]

Праекты

Расонская сядзіба

Пабудовы па яго праектах:

У сакавіку 1898 года ўваходзіў у склад камісіі для асведчання віцебскага трамвая[3].

Зноскі

  1. Nijolė Lukšionytė-Tolvaišienė(літ.) бел.. Edmundas Emilijonas Frykas. Visuotinė lietuvių enciklopedija(руск.) бел., T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 264 psl.
  2. Stanisławów. W: Antoni Urbański: Memento kresowe. Warszawa: nakładem Autora, 1929, s. 126—127.
  3. 117 ЛЕТ СО ВРЕМЕНИ ОТКРЫТИЯ ТРАМВАЙНОГО ДВИЖЕНИЯ В ГОРОДЕ ВИТЕБСКЕ (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе