wd wp Пошук:

Эдвард Кісель

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісель. Эдвард Кісель (24 лютага 1918, Юндзілаў, Браслаўскі павет — 28 верасня 1993) — рымска-каталіцкі дзеяч Польшчы, першы біскуп беластоцкі.

Біяграфія

Вучыўся ў школе ў Германавічах, пасля ў гімназіях Дзісны і Пінска. У 1937 годзе паступіў у Архідыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Вільні. Адначасова запісаўся на курсы тэалогіі Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. У 1941 годзе ў Віленскай кафедры атрымаў дыяканскія пасвячэнні з рук архібіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага. 3 сакавіка 1942 г. арыштаваны гестапа, знаходзіўся ў турме ў Лукішках, а потым быў высланы ў Германію, але ў Варшаве ўцёк з палону. Нейкі час хаваўся ў ксяндзоў арыяністаў, затым у Лазневе (20 км ад Варшавы), дзе скончыў сваю навучанне. 14 лютага 1943 г. атрымаў святарскае пасвячэнне, прыміцыйную Святую Імшу адправіў у Чэнстахове.

Вясной 1943 г. прызначаны вікарыем у Чорную Весь на Беласточчыне, затым пераведзены ў Ухава. Пасля таго, як немцы спалілі Ухава, пераехаў у Беласток, дзе выконваў святарскую паслугу ў касцёле Святога Роха. У студзені 1953 г. абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971 годзе прызначаны канцлерам архібіскупскай курыі ў Беластоку, а ў 1974 — капітульным канонікам базілікі Віленскай метраполіі.

3 мая 1976 г. прызначаны тытулярным біскупам Ліматы і апостальскім адміністратарам Беластоцкай архідыяцэзіі. Кансекрацыя адбылася ў Беластоцкай кафедры. Пад яго кіраўніцтвам на Беласточчыне было адбудавана 18 касцёлаў і капліцаў, духоўная семінарыя ў Беластоку, інтэрнат для клерыкаў, дом для святароў-пенсіянераў, паўстала 18 новых парафій. 25 сакавіка 1992 г. Папа Ян Павел II зацвердзіў булай архібіскупства і мітраполію ў Беластоку, першым архібіскупам-мітрапалітам якой быў прызначаны Эдвард Кісель.

Памёр 28 верасня 1993 г. а дзевятай гадзіне вечара. Дзень 1 кастрычніка 1993 г. на Беласточчыне быў абвешчаны днём смутку і жалобы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Беластоцкая архідыяцэзія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Апостальскія адміністратары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Беластоку